Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


/

Адміністрацыя ЗША прыпыніла ваенную дапамогу Кіеву, каб прымусіць Уладзіміра Зяленскага сесці за стол перамоваў. А таксама прызнаць віну за пятнічны канфлікт у Авальным кабінеце, пішуць амерыканскія СМІ.

Президент США Дональд Трамп в Белом Доме, 3 марта 2025 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Белым доме, 3 сакавіка 2025 года. Фота: Reuters

«Давялося зладзіць дэманстрацыю»

The Wall Street Journal са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка адміністрацыі Белага дома паведамляе, што ўсе галоўныя дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы пасля некалькіх сустрэч па гэтым пытанні пагадзіліся з яго рашэннем прыпыніць ваенную дапамогу Украіне. Трамп, раззлаваны словамі Зяленскага пра тое, што, на ягоную думку, канец вайны яшчэ далёкі, палічыў неабходным паказаць, што ён сур’ёзна настроены прымусіць Украіну сесці за стол перамоваў.

«Украінцы не лічылі, што мы настроеныя сур’ёзна. Нам давялося зладзіць дэманстрацыю», — заявіў прадстаўнік адміністрацыі Белага дома.

Хоць няма дакладнага разумення таго, чаго Вашынгтон хоча ад Кіева, гэты крок стаў самым дэманстратыўным змяненнем з боку некалі галоўнага саюзніка Украіны, адзначае WSJ.

Чыноўнік заявіў, што Трамп вызначыць, калі Украіна пачала дэманстраваць сур’ёзнасць сваіх намераў што да мірных перамоваў. Ён таксама дадаў, што незразумела, ці будзе падпісанне Зяленскім пагаднення пра рэдкія мінералы дастатковым для аднаўлення паставак зброі.

«Магчыма, у форме публічных прабачэнняў»

CNN са спасылкай на словы некалькіх чыноўнікаў піша, што Трамп і яго старшыя памочнікі дамагаюцца ад Зяленскага прызнання віны ў скандале ў Авальным кабінеце. Магчыма, у форме публічных прабачэнняў.

Рашэнне спыніць дапамогу было прынятае ў панядзелак і ёсць часткай стратэгіі ціску на Украіну, заявіў адзін з іх.

«Прэзідэнт ясна даў зразумець, што ён засяроджаны на міры. Нам трэба, каб нашыя партнёры таксама былі прыхільныя гэтай мэце. Мы прыпыняем і пераглядаем нашую дапамогу, каб пераканацца, што яна спрыяе вырашэнню», — заявіў прадстаўнік Белага дома.

«Забяспечыць эканамічную зацікаўленасць ЗША ў будучыні Украіны»

Гэтыя словы пацвярджаюць і выказванні віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса. У інтэрв'ю Fox News палітык заявіў, што Зяленскі «прадэманстраваў відавочнае нежаданне ўдзельнічаць у мірным працэсе, які, са словаў прэзідэнта Трампа, ёсць палітыкай амерыканскага народа і іх прэзідэнта».

Пры гэтым ён дадаў, што Зяленскі можа вярнуцца ў Белы дом, калі будзе гатовы.

«Калі будзе рэальная прапанова, калі ён гатовы ўдзельнічаць у працэсе. Мы ўжо працуем з расіянамі і саюзнікамі над дэталямі. Калі Украіна гатовая падключыцца — дзверы адчыненыя».

Таксама Вэнс заявіў, што не ўпэўнены ў гатоўнасці расіян да кампрамісу, але «перамовы — гэта адзіны спосаб даведацца». Таксама віцэ-прэзідэнт даў зразумець, што падпісанне пагаднення па рэдказямельных металах стане найлепшай гарантыяй бяспекі для Украіны.

«Калі вы хочаце сапраўдных гарантый бяспекі, каб пераканацца, што Уладзімір Пуцін больш ніколі не ўварвецца ва Украіну, найлепшы спосаб — забяспечыць эканамічную зацікаўленасць амерыканцаў у будучыні Украіны», — сказаў Вэнс.

«Гэта значна лепшая гарантыя бяспекі, чым 20 тысяч вайскоўцаў з нейкай выпадковай краіны, якая не ваявала 30 ці 40 гадоў», — дадаў ён.

CNN адзначае, што каментары віцэ-прэзідэнта ЗША Fox News прагучалі да таго, як было абвешчана пра паўзу ў ваеннай дапамозе ЗША Украіне.

Бывай, зброя?

Нагадаем, Bloomberg са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША паведаміў пра прынятае ў Белым доме рашэнне прыпыніць ваенную дапамогу Украіне. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі ў адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта.

Пад рашэнне трапляе:

  • зброя, што транспартуецца самалётамі і караблямі;
  • абсталяванне ў транзітных зонах у Польшчы;
  • тэхніка, якая рыхтуецца да адпраўкі.

WSJ нагадвае, што апошні буйны пакет ваеннай дапамогі Украіне быў ухвалены адміністрацыяй Джо Байдэна 30 снежня. Ён уключаў боепрыпасы для сістэм СПА, ракеты Stinger і іншае ўзбраенне, усяго на 1,22 млрд даляраў. З таго часу пра новыя пакеты не абвяшчалася.

У рамках раней зацверджанага фінансавання застаецца больш за 3 млрд даляраў, якія могуць быць выкарыстаныя для перадачы ўзбраенняў з наяўных запасаў. Аднак гэтыя сродкі пакуль не размеркаваныя адміністрацыяй, паведаміў WSJ памочнік аднаго з кангрэсменаў.

У цэлым Украіна цяпер вырабляе або фінансуе закупкі каля 55% узбраенняў, ЗША пастаўляюць каля 20%, а Еўропа — 25%.