Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  10. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  13. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  14. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


Ганна Каско з Ліды была вядомым гінеколагам. У жніўні 2020 года, калі краіна жахнулася ўзроўню гвалту з боку сілавікоў, яна напісала ў Instagram, каб да яе на прыём не запісваліся жонкі, дзеці, сёстры, маці супрацоўнікаў, якія збіваюць людзей. Адрасаты гэтага допісу «нарабілі скрыноў». Так супраць Ганны пачала збірацца справа, праз якую яна вымушаная была звольніцца і пакінуць Беларусь. У Польшчы, куды перабралася сям’я, Ганна вярнулася ў медыцыну, і цяпер ужо ў Варшаве трапіць да яе на прыём заўсёды шмат ахвотных. Сваю гісторыю яна расказала YouТube-каналу Аксаны Дараховіч, піша MOST.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / MART PRODUCTION
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / MART PRODUCTION

Ганна не хавае, што яе сям’я брала ўдзел у пратэстах. Праўда, ездзілі на іх у Мінск: у Лідзе сілавікі адразу б іх пазналі.

Неўзабаве да сям'і прыйшлі з ператрусам. Тады Ганна пачала рыхтавацца да ад’езду: вывучала, як настрыфікаваць дыплом у Польшчы, і рыхтавала дакументы для эміграцыі. Але ўсё ж, пакуль заставалася магчымасць, працягвала працаваць. Аднойчы яе папярэдзілі, што трэба звольніцца з працы і з’ехаць. Спачатку сям’я паехала ў Мінск, каб проста не паказвацца дома. А там купілі білеты на найбліжэйшы самалёт, і Ганна з малодшым сынам, які тады вучыўся ў першым класе, з’ехалі з Беларусі. Пазней да іх пераехала старэйшая дачка, а потым і муж.

Рыхтавалася па 10−14 гадзін, а з першага разу не здала

Вырашыўшы першыя пытанні ў Польшчы, Ганна пачала рыхтавацца да настрыфікацыйнага экзамену. Некалькі месяцаў вучылася 10−14 гадзін на суткі, але з першага разу не здала. Атрымалася з другой спробы, экзамен жанчына здавала ў Беластоку. А потым Ганна пацвердзіла кваліфікацыю: дапамагло тое, што ў апошнія месяцы перад ад’ездам з Беларусі яна апастылявала ўсе дакументы.

Цяпер Ганна працуе ў дзвюх прыватных клініках і ў дзяржаўнай радзільні. Але плануе пакінуць толькі працу ў прыватных цэнтрах. Цяпер запіс да яе настолькі шчыльны, што часам даводзіцца паламаць галаву, як скласці графік, каб усё паспець.

Ганна і ў Польшчы актыўна вядзе Instagram. Напрыклад, расказвае пацыентам пра прафілактыку, неабходнасць здаць аналізы на цыталогію і вірус папіломы чалавека. Гэта прыносіць плён: многія прыходзяць на прыём з такім запытам.

«Удваіх зрабілі — удваіх і нараджаюць»

Параўноўваючы гінекалогію ў Польшчы і Беларусі, Ганна адзначае, што ў Беларусі запісацца на бясплатны прыём прасцей. У Польшчы ж прыёму па дзяржаўнай страхоўцы NFZ даводзіцца чакаць доўга, ды і прафілактыка развітая слаба. Затое складаная гінекалагічная дапамога, у тым ліку анкалагічная, аказваецца аператыўней, і выбар даступных прэпаратаў шырэйшы.

У Польшчы прынятыя партнёрскія роды. Калі жанчына нараджае без мужа, гэта выклікае здзіўленне.

— Яны [бацькі дзіцяці] удваіх зрабілі — яны ўдваіх і нараджаюць, — тлумачыць Ганна гэтую логіку.

Яна адзначае, што мужчыны ў Польшчы часцей задаюць доктару пытанні, чым у Беларусі, і больш уключаныя ў тэму. Напрыклад, могуць назваць першы дзень апошняга цыклу жонкі ці меркаваную дату родаў.

У Польшчы прысутнасць доктара на нармальных фізіялагічных родах неабавязковая. Яго выклікаюць пры неабходнасці прыняць рашэнне, напрыклад, наконт абязбольвання ці стымуляцыі. Эмігранткам такі падыход звычайна незразумелы. Але калі пацыентка аплачвае роды самастойна, то можа за асобную плату выбраць канкрэтнага доктара.

Кошт родаў у платнай радзільні можа складаць, паводле Ганны, у залежнасці ад пакета, ад 11 600 злотых (больш за 9500 рублёў) за натуральныя роды да 16 600 злотых (амаль 13 700 рублёў) за кесарава сячэнне. Індывідуальны выбар доктара абыходзіцца яшчэ ў 3500 злотых (амаль 2900 рублёў). Больш поўныя пакеты яшчэ даражэйшыя.

Пацыент аплачвае паслугу радзільні, але доктар зарабляе, як правіла, 40−60% сумы.