Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


Ёсць шмат інструкцый, як ананімізаваць свой акаўнт у Telegram. Аднак схаваць сваё рэальнае імя і нумар тэлефона можа быць недастаткова, каб пазбегнуць праблем з беларускімі сілавікамі. Для «старых» акаўнтаў ёсць яшчэ адзін важны момант, які можа пагражаць небяспекай. Расказваем пра яго.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Dimitri Karastelev / unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Dimitri Karastelev / unsplash.com

Рэч у тым, што калі ў акаўнце раней было вашае рэальнае імя або тэлефон, гэтая інфармацыя можа быць даступная сілавікам праз спецыяльныя сэрвісы. Нават калі цяпер ваш акаўнт закрыты і ананімны.

«Боты паспелі зафіксаваць першапачатковую назву акаўнта»

«Кіберпартызаны» падрабязна разабралі нядаўняе затрыманне чалавека з такім «старым» акаўнтам.

У ліпені 2024 года сілавікі затрымалі адміністратара аднаго з мінскіх дваровых чатаў пад назвай «Чат Бурдзейнага». Пасля гэтага доступ відавочна перайшоў у новыя рукі: у чаце з’явіліся рэпосты з праўладных каналаў, у апісанні групы — чырвона-зялёны сцяг. Карыстальнік з нікам «Сяргей Ціханоўскі» спытаў: «Ябацькі захапілі адміна?»

Комментарий в телеграм-группе «Чат Бурдейного», который опубликовал ГУБОПиК. Скриншот: by.cpartisans.org
Каментар у тэлеграм-групе «Чат Бурдзейнага», які апублікаваў ГУБАЗіК. Скрыншот: by.cpartisans.org

Неўзабаве «Ціханоўскаму» таксама давялося прасіць прабачэння на відэа сілавікоў. Затрымалі і яго самога.

— Знайсці карыстальніка з нікам «Сяргей Ціханоўскі» з «Чата Бурдзейнага» аказалася нескладана, — пішуць «Кіберпартызаны». — Бо ў жніўні 2020 года яго акаўнт быў падпісаны рэальным імем і прозвішчам. Гэта лёгка даведацца з дапамогай спецыяльных ботаў па дэаноне, якія захоўваюць інфармацыю з розных адкрытых чатаў пра тое, як называюцца акаўнты іх удзельнікаў.

Скриншот из бота по деанону с настоящими данными пользователя под именем Сергей Тихановский. Изображение: by.cpartisans.org
Скрыншот з бота па дэаноне з сапраўднымі звесткамі карыстальніка пад імем Сяргей Ціханоўскі. Выява: by.cpartisans.org

Аказалася, мужчыну і праўда завуць Сяргей, толькі прозвішча іншае. У момант, калі ён дадаваўся ў чат, у акаўнце было яго рэальнае прозвішча. Пасля ён змяніў назву акаўнта і, магчыма, вырашыў, што стаў ананімным. Але насамрэч гэта было не так.

— Боты па дэаноне, дададзеныя ў той адкрыты чат, паспелі зафіксаваць першапачатковую назву акаўнта, — пішуць «Кіберпартызаны».

Што ж рабіць?

Для пачатку паспрабуйце ўспомніць і адказаць сабе на наступныя пытанні:

  • Як даўно вы завялі свой тэлеграм-акаўнт?
  • Ці было ў вас калі-небудзь там рэальнае імя?
  • Ці пакідалі вы з гэтага акаўнта паведамленні ў «экстрэмісцкіх» чатах?

Не памятаеце, калі стварылі акаўнт? Гэта можна даведацца праз спецыяльны бот. Напрыклад, можна выкарыстоўваць Creation Date, у яго ўсяго адна функцыя: паказваць ID акаўнта і дату яго стварэння. Ён не атрымлівае доступу да нумару тэлефона і іншай асабістай інфармацыі. «Кіберпартызаны» ў сваіх рэкамендацыях арыентуюцца на 2021 год. Калі ваш акаўнт старэйшы — ёсць сэнс перастварыць яго (пра гэта — ніжэй).

Информация о телеграм-аккаунте, которую предлагает бот Creation Date. Строка registered — это дата создания аккаунта. Скриншот: «Зеркало»
Інфармацыя пра тэлеграм-акаўнт, якую прапануе бот Creation Date. Радок registered — гэта дата стварэння акаўнта. Скрыншот «Люстэрка»

Не памятаеце мінулых імёнаў у акаўнце? На жаль, даведацца іх напэўна не атрымаецца. У самім Telegram няма такой функцыі. Не варта «прабіваць» свой акаўнт праз боты, якімі могуць карыстацца сілавікі. Гэта можа быць небяспечна — у момант, калі вы шукаеце інфармацыю, бот можа папрасіць вас падзяліцца сваімі звесткамі. Да таго ж у розных ботах можа захоўвацца розная інфармацыя. Калі адзін бот не паказаў вашых звестак, гэта не гарантуе таго, што іншы не захаваў больш інфармацыі.

Не памятаеце, дзе пісалі каментары? Вы можаце праверыць, у якіх чатах дагэтуль вісяць вашыя паведамленні, з дапамогай бота ініцыятывы «Хранители». Улічвайце, што гэтая інфармацыя таксама можа быць няпоўнай.

Калі калісьці імя было і вы былі ў «экстрэмісцкіх» чатах, вам можа пагражаць небяспека. Сам факт выкарыстання такога акаўнта можа ставіць вас пад пагрозу.

— Калі вы доўгі час выкарыстоўваеце адзін і той жа акаўнт, з якога раней пакідалі паведамленні, то небяспеку можа ўяўляць і сам акаўнт, бо ён дагэтуль мае той самы Telegram ID. У такім выпадку мы рэкамендуем перастварыць акаўнт: пасля перастварэння акаўнта змяняецца яго ID, што ўскладніць магчымасць звязаць вас з вашым старым акаўнтам, — пішуць прадстаўнікі ініцыятывы «Хранители» ў боце, створаным для пошуку каментароў.

У гэтым выпадку самы надзейны варыянт — выдаліць усе «небяспечныя» паведамленні, а пасля — выдаліць сам акаўнт і завесці новы (пра гэта — далей).

Як выдаліць акаўнт на Telegram?

Калі вы вырашылі выдаліць акаўнт — важна зрабіць гэта правільна. Перад выдаленнем важна:

  • захаваць усё, што вам сапраўды патрэбнае (файлы, фота, стыкеры, кантакты). Інструкцыя пра тое, як гэта зрабіць, — па спасылцы;
  • выдаліць каментары, якія могуць быць пагрозай вашай бяспецы;
  • сцерці асабістыя перапіскі, якія могуць вас скампраметаваць (напрыклад, калі сілавікі атрымаюць доступ да акаўнта вашага суразмоўцы). Лепш выдаляць паведамленні для абодвух удзельнікаў гутаркі;
  • калі вы адміністратар чата — перадаць правы кіравання іншаму карыстальніку.

Пасля можна выдаліць акаўнт. Памятайце, што проста выйсці з яго недастаткова. Выдаліць праграму з тэлефона — таксама не варыянт, акаўнт з усім яго змесцівам працягне існаваць.

Выдаліць акаўнт на Telegram можна толькі праз сайт. Для гэтага трэба ўвесці нумар тэлефона і пацвердзіць дзеянне.

Страница Telegram, через которую можно удалить аккаунт. Скриншот: «Зеркало»
Старонка Telegram, праз якую можна выдаліць акаўнт. Скрыншот: «Люстэрка»

Далей вы можаце стварыць новы акаўнт. Ёсць два варыянты таго, як гэта можна зрабіць.

Першы. Стварыць яго на той самы нумар тэлефона, што быў у папярэдняга. У гэтым выпадку новы профіль не будзе звязаны з мінулым праз ID. Але людзі, у якіх быў захаваны ваш нумар, атрымаюць паведамленне пра тое, што вы зноў далучыліся да Telegram, і змогуць з вамі звязацца. Калі ваш нумар ужо быў у базах сілавікоў, то ў выпадку надгляду яны таксама змогуць звязаць ваш новы акаўнт са старым.

Другі. Зарэгістраваць яго на новы замежны нумар тэлефона. Гэта бяспечнейшы варыянт. Вы можаце са старту не даваць Telegram доступ да кантактаў з вашай прылады, не паказваць сваё рэальнае імя і не пісаць з гэтага акаўнта тым, хто можа вас скампраметаваць. У гэтым выпадку ў вас з’явіцца новы абсалютна ананімны акаўнт.

Вы можаце выкарыстоўваць абедзве гэтыя опцыі: і стварыць акаўнт на стары нумар, і завесці новы ананімны. «Кіберпартызаны» рэкамендуюць раздзяляць звычайны і «палітычны» профілі для большай бяспекі.

Афіцыйная праграма Telegram дазваляе выкарыстоўваць да трох акаўнтаў адначасова (у выпадку імавернасці надгляду прылады з «палітычнага» акаўнта можна выходзіць). Таксама вы можаце выкарыстоўваць праграму «П-Тэлэграм». У ёй «палітычны» акаўнт можна схаваць.

Чытайце таксама