Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  2. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  3. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  4. Рекорд по доллару, который никто не ожидал: прогноз по валютам
  5. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  6. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  7. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  8. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
Читать по-русски


Мы пісалі, як гэтым летам на беларуска-польскай мяжы выраслі чэргі з аўтобусаў і чаканне на мяжы моцна зацягнулася. Каб паскорыць працэс, пасажыры такіх рэйсаў перасаджваліся ў аўтобусы, бліжэйшыя да пункта пропуску. Здаецца, цяпер гэты спосаб перастаў працаваць. Расказваем.

Автобус в пропускном пункте "Брест" на беларусско-польской границе. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: sputnik.by
Аўтобус у прапускным пункце «Брэст» на беларуска-польскай мяжы. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: sputnik.by

Некаторыя пасажыры з аўтобусаў у хвасце чаргі падыходзілі да тых, што стаялі бліжэй да шлагбаўма, і прасілі перасесці. Калі былі вольныя месцы, кіроўца агучваў цану. Мяркуючы з аповедаў пасажыраў, яна вар’явалася ад 10 еўра (35 рублёў) да 40 даляраў (каля 130 рублёў). Але цяпер зрабіць гэта стала нашмат складаней.

— Ля ўезду дзяжурыць транспартная міліцыя і правярае наяўнасць чэкаў, білетаў, касавыя рапарты ў кіроўцаў. Многія баяцца браць пасажыраў, — напісаў чытач «Люстэрка».

Пра тое, што такі лайфхак больш не працуе, паведамілі і ў Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў (МАП). Інфармацыю пра гэта асацыяцыі пацвердзілі ў некалькіх крыніцах.

— Як паведамляюць кіроўцы аўтобусаў, кантроль у гэтым плане ўзмацніўся. На пад’ездзе да пункта пропуску працуюць прадстаўнікі транспартнай інспекцыі і іншых кантрольных органаў. Што правяраюць? Перш за ўсё — ці адпавядае колькасць пасажыраў у салоне ведамасцям ці іншым суправаджальным дакументам, — паведамілі ў МАП і дадалі, што кіроўцам-парушальнікам «пагражае вялікі штраф».

Інфармацыю пацвердзілі ў філіяле транспартнай інспекцыі Брэсцкай вобласці, куды журналістка «Люстэрка» звярнулася пад выглядам пасажыркі.

— Так, мы будзем правяраць. Мы будзем правяраць білеты на гэты аўтобус, калі пасажыры атрымалі іх, што па чым, — паведаміў супрацоўнік і дадаў, што іх інспектары правераць, на які менавіта аўтобус набыты білет у пасажыра.

Іншы спецыяліст інспекцыі, які падключыўся да размовы, звярнуў увагу, што аплату перасадкі нельга назваць купляй білета. Паводле яго, на міжнародных рэйсах цяпер няма магчымасці купіць білет у кіроўцы і атрымаць патрэбныя дакументы.

— Я не чуў, каб у міжнародных аўтобусах так прадавалі білеты. Звычайна ў касе на вакзале, — растлумачыў суразмоўца.

Пытанне пра тое, што рабіць з доўгім чаканнем на мяжы, супрацоўнік назваў правакацыйным і прапанаваў задаць яго асабіста.

Чытайце таксама