Удзень 15 красавіка чытач «Люстэрка» праязджаў міма Палаца незалежнасці ў Мінску. Тое, што адбывалася ля будынка, яго насцярожыла. Там былі людзі ў вайсковай форме, хуткія, МНС. Даведаліся, што здарылася.
Каля Палаца незалежнасці наш чытач ехаў у прамежку паміж 15.30−16.00. Ля будынка ён заўважыў прыкладна дзесяць чалавек у вайсковай форме.
— Яны перакочваліся, хаваліся за дрэвамі і нібы цэліліся ў транспарт, які праязджаў міма. Узброеныя людзі ўздоўж дарогі скіроўваюць зброю на транспарт, які праходзіць міма. Паказушная бравада перад бяззбройнымі, — тлумачыць суразмоўца. — Таксама з боку [Вярхоўнага] суда і Палаца [незалежнасці] стаялі экіпажы ДАІ, а ля «Белэкспа» заўважыў два грузавікі МАЗ, якія перавозілі салдат. Яшчэ ля Палаца было як мінімум дзве пажарныя аўтацыстэрны і дзве хуткія.
Каб даведацца, што адбываецца, журналістка «Люстэрка» як звычайная грамадзянка патэлефанавала на тэлефон гарачай лініі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
— Гэта на [праспекце] Пераможцаў? — удакладнілі на гарачай лініі і патлумачылі: — Усё ў парадку, гэта вучэнні.
У афіцыйным тэлеграм-канале МНС і на старонцы Мінскага гарадскога ўпраўлення на сайце МНС няма інфармацыі пра вучэнні ля Палаца незалежнасці.
Чытайце таксама