Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  2. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  3. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  4. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  5. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  6. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  7. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  8. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  9. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  10. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  11. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  12. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  13. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  14. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  15. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
Читать по-русски


Колькасць кожнага атрада народнага апалчэння ў Беларусі не будзе перавышаць ста чалавек, колькасць атрадаў і месца іх фарміравання будуць вызначацца мясцовымі ўладамі. Пра гэта гаворыцца ў палажэнні пра парадак фарміравання і забяспечання народнага апалчэння, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Создание отряда народного ополчения в Волковысском раойне, 5 мая 2023 года. Фото: Министерство обороны
Стварэнне атрада народнага апалчэння ў Ваўкавыскім раёне, 5 траўня 2023 года. Фота: Міністэрства абароны

«Грунтуючыся на прынцыпах кіравальнасці, аптымальная колькасць атрада, як правіла, не мусіць перавышаць 100 чалавек, групы народнага апалчэння — 20 чалавек», — гаворыцца ў дакуменце.

Камплектаваць атрады народнага апалчэння будуць на добраахвотнай аснове з ліку асобаў, у тым ліку вайсковаабавязаных, здольных па стане здароўя браць удзел у выкананні задач па забяспечанні ваеннага становішча на тэрыторыі асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай (тэрытарыяльнай) адзінкі. Падчас адбору прымаецца пад увагу стаўленне кандыдата да палітыкі, якую праводзіць дзяржава, гатоўнасць яго да ўдзелу ва ўзброенай абароне краіны, узровень яго вайсковай падрыхтоўкі.

Пасля залічэння ў атрад народнага апалчэння кожнаму добраахвотніку выдаецца пасведчанне, зброя і боепрыпасы да яе.

Асноўныя спосабы выканання задач атрадамі народнага апалчэння — патруляванне і выстаўленне пастоў на вуліцах, участках мясцовасці і аб’ектах для перадухілення і спынення правапарушэнняў.

Нагадаем, 17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон пра народнае апалчэнне. Але першы эксперымент па стварэнні народнага апалчэння прайшоў восенню 2022 года на базе Лабжанскага сельскага савета Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці.