Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски


/

На выбарах у Беларусі выбаршчыкі галасавалі не столькі за кандыдатаў, колькі за далейшы курс замежнай палітыкі нашай краіны: «мы з Расіяй» або «недзе там». Пра гэта расказаў Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Александр Лукашенко на встрече с Владимиром Путиным. 13 марта 2025 года, Москва, Россия. Скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. 13 сакавіка 2025 года, Масква, Расія. Скрыншот трансляцыі

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

Падчас размовы з Пуціным Аляксандр Лукашэнка назваў завышаныя лічбы і пра яўку на выбарах, якія прайшлі ў студзені, і пра колькасць тых, хто прагаласаваў за яго:

— Нашых людзей прытрымлівалі: у СМІ і іншае, каб яны не хадзілі на выбары. Але [яўка склала] звыш 90% (насамрэч, паводле звестак ЦВК, яўка склала 85,69%. — Заўв. рэд.) і 87 з лішнім працэнтаў прагаласавалі за дзейнага прэзідэнта (насамрэч, паводле звестак ЦВК, за Лукашэнку прагаласавала 86,82%. — Заўв. рэд.).

Далей Лукашэнка заявіў, што на выбарах выбаршчыкі выбіралі не столькі кандыдатаў, колькі далейшы замежнапалітычны курс краіны.

— Гэта было галасаванне: мы з Расіяй, усходні наш вектар, тут нашая калыска ці недзе там. Ну вось і адказ. Народ даў адказ, — расказаў Пуціну палітык, не ўдакладніўшы, які з чатырох зарэгістраваных праўладных кандыдатаў выступаў за выбудоўванне адносін не з РФ, а з краінамі, якія знаходзяцца «недзе там».

Лукашэнка папрасіў Пуціна «ніколькі не сумнявацца», што і ён сам, і ягоныя калегі, чальцы ўрада, дэпутаты — «прыхільнікі цесных адносін» з Расіяй.

— Мы пацвердзілі гэта ў нашай адзінай барацьбе, у сённяшняй, вастрыём якой з’яўляецца канфлікт ва Украіне. Мы заўсёды прытрымліваліся такога курсу, і самае важнае, што народ прадэманстраваў. Нашыя людзі выдатна разумеюць, дзе нашыя сябры, а дзе нашыя ворагі і супернікі, — запэўніў Лукашэнка.