Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  6. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  10. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  11. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


/

У Гродзенскай вобласці да канца 2025 года знялі абмежаванні на вываз тавараў у Літву і Польшчу. Гэта прадугледжваецца рашэннем Гродзенскага аблвыканкама. Яно датычыць фізічных асоб, што выязджаюць у гэтыя краіны. Нагадаем, раней у некаторых абласцях (у тым ліку ў Гродзенскай) вярнулі мясцовы збор за перасячэнне на аўто дзяржмяжы — ён складае адну базавую, або 42 рублі. Гэтая аплата датычыць выезду ў краіны ЕС, у Расію — не.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Абмежаванні на вываз за мяжу некаторых тавараў увялі ў 2022 годзе. Гэта датычыць у тым ліку крупаў, пшанічнай мукі, макароны, расліннага алею, цукру, солі і кансерваў. Да прыкладу, для пшанічнай мукі вызначылі ліміт у адзін кілаграм, для кансерваў — не больш за тры слоікі, для іншых прадуктаў — адзін кілаграм ці адзін літр.

Аднак пазней вобласці, што мяжуюць з краінамі ЕС, часова здымалі абмежаванні на вываз тавараў для асабістага карыстання.

Раней беларускія дзяржСМІ і Аляксандр Лукашэнка час ад часу сцвярджалі, што літоўцы скупляюць нашыя тавары. Даходзіла да заяваў, што жыхары гэтай суседняй краіны (разам з латышамі і палякамі) «стаяць уздоўж мяжы і просяць солі». Пацверджання гэтым словам не прыводзіліся.

Чытайце таксама