Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


У панядзелак, 8 ліпеня, «Люстэрка» апублікавала афіцыйны каментар польскай мытні што да забароны на вываз тавараў у Беларусь. Аднак мытнікі суседняй краіны не ўдакладнілі, як доўга гэтае абмежаванне будзе дзейнічаць. У аўторак, 9 ліпеня, адказ на гэтае пытанне нам дало Міністэрства фінансаў Польшчы (яму падпарадкоўваецца Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы, у склад якой уваходзіць мытная служба).

Иллюстративное изображение. Элемент униформы Таможенной службы Польши. Фото: gov.pl
Ілюстрацыйная выява. Элемент уніформы мытнай службы Польшчы. Фота: gov.pl

— Рэгламент Рады Еўрапейскага саюза № 2024/1865 не мае канкрэтных часавых абмежаванняў дзеяння, — гаворыцца ў адказе Мінфіна. То-бок, па сутнасці, абмежаванні будуць дзейнічаць да таго моманту, пакуль Рада ЕС не прыме рашэнне іх скасаваць.

Таксама Міністэрства фінансаў Польшчы пацвердзіла, што згаданы вышэй рэгламент датычыць не толькі юрыдычных асоб, але і грамадзян, якія вязуць у Беларусь набытыя ў розніцу тавары.

— Забарона распаўсюджваецца на тавары і тэхналогіі, якія не могуць быць экспартаваныя на тэрыторыю Беларусі, незалежна ад таго, будзе гэты экспарт ажыццяўляцца фізічнымі або юрыдычнымі асобамі, — адзначаецца ў адказе польскага Мінфіна.

Нагадаем, з 4 ліпеня беларусы пачалі пісаць у чатах, што на выездзе з Польшчы ў Беларусь мытнікі не прапускаюць тых, хто вязе розныя тавары. У каментарах дапускалі, што гэта звязана з рашэннем Еўрасаюза ад 29 чэрвеня, якім ён распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, уведзеныя раней у дачыненні да Расіі.

Поўны спіс забароненых тавараў налічвае сотні найменняў і ўключае некаторыя морапрадукты (ракападобныя і ікру), хімічныя рэчывы, сродкі гігіены (пену для галення, мыла, дэзадаранты, парфумерыю і гэтак далей), будаўнічыя матэрыялы, туалетную паперу, жаночую вопратку і любую абутак з «падэшвай з гумы, пластмасы, скуры», каштоўныя камяні і гэтак далей. Таксама цяпер забаронена вывозіць розную тэхніку: рухавікі і маторы, помпы, лядоўні, пасудамыйныя машыны і іншае.

Чытайце таксама