Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  2. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  3. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  10. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка «паставіўся спакойна» да адмовы прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна ехаць на саміт АДКБ у Мінск. Пра гэта заявіла яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант.

Фото: Reuters
Нікол Пашынян. Фота: Reuters

Паводле Эйсмант, запрашэнне скіравалі Пашыняну гэтак жа, як іншым кіраўнікам дзяржаў: «Прэзідэнту Расіі, напрыклад, таксама падчас нядаўна праведзенай тэлефоннай размовы. Ён запрашэнне прыняў».

Лукашэнка параіў Пашыняну не прымаць паспешных рашэнняў і абдумваць наступныя крокі.

«І зыходзячы са свайго досведу і ўчынкаў у такіх сітуацыях некаторых іншых вядомых палітыкаў, прэзідэнт прапанаваў прэм’ер-міністру Арменіі не спяшацца, не прымаць паспешлівых рашэнняў, а сур’ёзна абдумваць наступныя крокі, якія могуць быць скіраваныя на дэзінтэграцыю», — заявіла Эйсмант.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што падчас тэлефоннай размовы з ініцыятывы беларускага боку прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў, што не паедзе ў Мінск на паседжанне АДКБ.

Нагадаем, Нікол Пашынян даўно і досыць жорстка крытыкуе АДКБ. У лістападзе 2022 года ён не стаў падпісваць сумесную дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ праз адсутнасць палітычнай ацэнкі «агрэсіі Азербайджана» супраць суверэнітэту Арменіі.

У траўні гэтага года армянскі прэм’ер заявіў, што, на думку Ерэвана, АДКБ не рэагуе на просьбы адправіць маніторынгавую місію; такім чынам, ствараецца ўражанне, што арганізацыя «сыходзіць з Арменіі». Прэм’ер тады дапусціў, што краіна можа прыпыніць сяброўства ў АДКБ.