Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з аўтобусамі беларускай вытворчасці, да якіх узніклі пытанні ў Санкт-Пецярбургу, перадае яго прэс-служба.

Автобусы МАЗ, поставленные в рамках контракта в Санкт-Петербург в 2022 году. Фото: пресс-служба МАЗ
Аўтобусы МАЗ, пастаўленыя ў рамках кантракту ў Санкт-Пецярбург у 2022 годзе. Фота: прэс-служба МАЗ

«Нашыя аўтобусы вельмі папулярныя. Мы не паспяваем задавальняць патрэбы, — заўважыў ён. — Канкурэнты нас пачынаюць прыдушваць, спасылаючыся на тое, што там пажар у аўтобусе ў Піцеры, яшчэ чагосьці… Цяпер дзяржкамісія працуе. Я накіраваў, каб разабраліся, у чым там пытанне».

«Жудасная канкурэнцыя, але мы яе вытрымаем. Гэта добрыя, якасныя аўтобусы», — дадаў ён.

Лукашэнка заявіў, што падчас эксплуатацыі ў Беларусі гэтых аўтобусаў няма праблем.

«У Беларусі не гараць. Дык у чым пытанне? Ёсць пытанні», — сказаў Лукашэнка (дарэчы, у Беларусі МАЗы таксама гараць, пра гэта вы можаце прачытаць ніжэй. — Заўв. рэд.).

Нагадаем, аўтобусы МАЗ гараць падазрона часта. Летась у адным толькі Санкт-Пецярбургу згарэла як мінімум шэсць аўтобусаў беларускай вытворчасці. Улады расійскага горада з 2 жніўня прыпынілі эксплуатацыю беларускіх аўтобусаў.

Імавернай прычынай інцыдэнтаў з беларускай тэхнікай папярэдне назвалі негерметычнасць сістэмы гідрапрываду вентылятара. Міністр прамысловасці Пётр Пархомчык прапанаваў версію з замыканнем.

Былі выпадкі і ў Беларусі. Так, напрыклад, раніцай 13 кастрычніка мінулага года пад Баранавічамі згарэў скрадзены МАЗ. Яго кіроўца спыніўся толькі калі полымем быў ахоплены амаль увесь салон. Спецыялісты высветлілі, што ачаг узгарання знаходзіцца ў задняй частцы аўтобуса — гэта можа сведчыць пра рух з уключаным стаяначным тормазам. За дзень да інцыдэнту ў Баранавічах тры МАЗы згарэлі ў віцебскім аўтапарку. У красавіку аўтобус МАЗ «адвольна загарэўся» на трасе Магілёў — Мінск. А ўчора, 10 жніўня, гарэў МАЗ у Слуцку.

Аляксандр Лукашэнка падымаў тэму ўзгаранняў беларускіх аўтобусаў з расійскімі губернатарамі і прызнаваўся, што «расперажываўся» праз інцыдэнты: «Думаю, можа, там сапраўды нешта выбухнула і загарэлася».