Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  2. ГТК: Латвия прекратила оформлять автомобили в «Григоровщине», выставлены «заградительные щиты»
  3. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  4. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  5. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  6. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  7. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  8. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  9. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  10. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  11. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  12. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
Читать по-русски


Беларусаў чакаюць змены ў працы міжнароднай сістэмы пераводаў WebMoney. Як паведамляе аператар гэтай сістэмы ў нашай краіне «Тэхнабанк», з 21 жніўня будзе прыпыненая эмісія электронных грошай. Гаворка пра беларускія рублі. «Люстэрка» даведалася падрабязнасці.

Фото: unsplash.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: unsplash.com

«З 21 жніўня 2023 года спыняецца эмісія электронных грошай WBM — беларускія рублі міжнароднай аплатнай сістэмы WebMoneyTransfer», — паведамляе банк.

Пры гэтым рэшткі сродкаў на рахунках трэба паспець вывесці цягам трох месяцаў з гэтай даты. Што будзе з грашыма, якія не выведуць за гэты час, у банку не змаглі патлумачыць. Як і тое, ці будзе адноўленая магчымасць папаўняць WebMoney.

Пры гэтым на беларускім сайце WebMoney яшчэ днём 20 ліпеня было пазначана, што з 1 жніўня спыняць адкрыццё новых кашалькоў. На момант выхаду гэтага тэксту гэтая інфармацыя была выдаленая з сайта сэрвісу. У «Тэхнабанку» не змаглі патлумачыць, ці перастануць адкрываць новыя кашалькі з 1 жніўня.

WebMoney — сістэма электроннага разліку. З дапамогай электроннага аналага беларускага рубля — WMB — можна аплачваць камунальныя паслугі, рахункі за тэлефон і інтэрнэт, заказваць дастаўку ежы ці рабіць пакупкі ў сеціве.

У кантакт-цэнтры «Тэхнабанка» ўдакладнілі, што фінустанова цяпер працуе выключна з кашальком у беларускіх рублях, з іншымі валютамі — не. Калі магчымасць папаўняць сродкі не адновяць, а тыя, што ляжаць на рахунках, трэба патраціць за тры месяцы, то фактычна можна казаць пра спыненне працы гэтага сэрвісу, гэта пацвердзілі ў «Тэхнабанку». Аднак удакладнілі, што рашэнне пра далейшы лёс WebMoney не прынятае, «ідуць перамовы». Да прыкладу, тэрмін вываду сродкаў з рахункаў можа змяніцца, паведамілі ў банку.

Чытайце таксама