Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  2. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  3. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  4. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  5. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  6. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  7. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  8. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  9. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  10. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  11. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  12. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  13. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  14. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  15. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
Читать по-русски


Студзень гэтага года выдаўся багатым на яркія падзеі і гісторыі, у якіх, нібы ў адным кабелі пад ізаляцыяй, тым ці іншым чынам спалучалася адразу некалькі знакавых тэндэнцый у стасунках рэжыма і грамадства. Пра гэта ў сваёй калонцы разважае сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Генадзь Коршунаў

Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт. Шмат гадоў працаваў у Акадэміі навук Беларусі. З 2018 па 2020 год быў дырэктарам Інстытута сацыялогіі НАН. Цяпер — вядучы супрацоўнік ЦНІ, вядзе тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы».

Першая гісторыя

Яна пра затрыманні і суды над беларускімі музычнымі гуртамі і музыкамі-спевакамі. Зразумела, тут перш за ўсё ўспамінаецца Tor Band, чые тэксты спяваліся на пратэстах 2020 года, а ролікі на ютубе мелі мільённыя прагляды (дарэчы, сацыялагічнае апытанне кажа, што іх словы «Мы — не быдла!» разам з купалаўскім «Не быць скотам!» і цоеўскім «Перамен!» сталі адным з галоўных лозунгаў падзей 2020−21 гадоў).

Кейс Tor Band звяртае на сябе ўвагу не толькі тым, што гэта першы музычны гурт, які атрымаў статус экстрэмісцкага фарміравання. Яго гісторыя шмат у чым тыповая для рэпрэсій у Беларусі: пераслед за падзеі 2020 года, групавое затрыманне (сужэнцаў ці бацькоў і дзяцей, калег ці сяброў), здзеклівыя «каруселі» прысудаў (калі даюць адны 15 сутак, потым другія, потым наступныя і гэтак далей), пасля — «крыміналка», а ў канцы — пакаранне, якое проста непараўнальнае з так званай «правінай» перад «дзяржавай» Лукашэнкі. І ў плечы — экстрэмісцкі статус!

Мае рацыю Вольскі, калі кажа, што ўлада сваімі рукамі робіць з беларусаў герояў. Гэта сапраўды ўзорны шлях, якім прайшлі і ідуць не толькі музыкі (прыгадайма, напрыклад, Litesound, Мэрыем Герасіменка, «Бан Жвірба»), але і тысячы, дзясяткі тысяч беларусаў.

Другая гісторыя

Яна пра тых беларусаў, што былі вымушаныя з’ехаць з краіны, хаваючыся ад палітычнага пераследу (паводле інфармацыі ПАСЕ, іх можа быць ад 200 да 500 тысяч). Гэта не самая новая гісторыя, таму што да «збеглых» Лукашэнка звяртаўся і летась, але цягам снежня аж двойчы ўздымаў гэтую тэму — у царкве на Раство і 24 снежня на нарадзе па грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Нібыта з апеляцыяй да агульначалавечых каштоўнасцяў зноў агучваліся прапановы «пакаяцца», стаць «яшчэ большымі ябацькамі, чым тыя, хто цяпер нас акружае», і вяртацца.

Шукаючы прычын узрастання ўвагі Лукашэнкі да гэтага пытання, эксперты разважалі, ці гэта проста прапаганда, ці, можа, сапраўды намаганні неяк пачаць вырашаць палітычны крізіс у краіне ці выпраўляць катастрофу з ад’ездам адукаваных кадраў (дарэчы, пра партрэт актыўнай часткі беларускай дыяспары можна паглядзець спецыяльнае даследаванне)… У выніку большасць пагадзілася на тым, што якія б прычыны ні былі, а да змены рэжыму вяртацца не варта.

Яно і сапраўды: як слушна заўважыў Арцём Шрайбман, Лукашэнка тых, хто з’ехаў, называе «збеглымі», карыстаючыся зонаўскай феняй, нібы гэтыя людзі сапраўды збеглі з турмы ці канцлагера. Як можна ставіцца да прапановы таго, хто пазіцыянуе сябе — няважна, свядома ці падсвядома — як галоўнага каменданта канцлагера? Пытанне рытарычнае.

Трэцяя гісторыя

Яна самая працяглая — пра змаганне рэжыму Лукашэнкі з беларушчынай. Здаецца, што тут магло адбыцца новага: працягваюць залічвацца да экстрэмісцкіх кніжкі пра Беларусь, ліквідуюцца беларускія выдавецтвы, сцвярджаецца новая — яшчэ больш прарасійская — канцэпцыя дзяржаўнай гістарыяграфіі, шукаюцца грошы на помнікі расійскім дзеячам у беларускія гарады…

Але ж і новае ёсць, а менавіта новая ахвяра — беларуская лацінка. Нібыта з яе дапамогай адбываецца навязванне ліберальных каштоўнасцяў і чужых культурных традыцый. А яшчэ кажуць, што з XVI стагодздзя лацінка паланізуе і каталізуе беларусаў (глыбокі паклон рускамірскаму наратыву). Якім трэба быць некампентэнтным і бессаромным чалавекам, каб ставіць беларускую лацінку побач з польскай; як трэба не ведаць і не паважаць сваю гісторыю часоў ВКЛ, Рэфармацыі, нацыянальнага руху XIX і пачатку ХХ стагоддзя…

Але беларускай уладзе не прывыкаць браць вышыні імені Данінга — Кругера. Што заўгодна, абы душыць беларушчыну. Бо — нескароная, бо — непадкантрольная, бо — няруская. Таму і шчыруюць у тэрмінах пакарання і фармулёўках такім людзям, як, напрыклад, Павел Белавус («…распространял идеи белорусского национализма, целью которых являлась смена государственной власти в Беларуси», ці адміністратар канала «Па-беларуску» («Продвигались бчб-кони, латиница и ненависть к русскоязычному социокультурному пространству»).

P. S. Пры канцы — пра так званае «мелкотемье» — аварыі ў ЖКГ. Толькі за снежань яны адбываліся як найменей 7 разоў. Пабуду бабуляй Вангай — іх будзе яшчэ больш. Чаму? Таму што спецыялісты з’язжаюць, а грошы ўлада накіроўвае на міліцыю і армію. Так што рыхтуймася.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.