Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  2. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  3. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  6. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  7. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  8. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  9. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
Читать по-русски


Расію непакояць напамінкі пра Рэч Паспалітую «ад мора да мора» і яе «ўсходнія крэсы». Пра гэта заявіў у інтэрв'ю ТАСС дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Ён адзначыў, што ў апошнія гады NATO нарошчвае сілы ў Польшчы і краінах Балтыі.

«Наколькі вялікія рызыкі правакавання эскалацыі і нанясення ўдараў з боку Польшчы супраць Беларусі — гэта пытанне да ваенных аналітыкаў. Нагадаю толькі, што Расія і Беларусь фармуюць адзіную абаронную прастору і звязаныя адпаведнымі абавязаннямі. Любыя спробы нанясення такіх удараў асуджаныя на правал. Заходнія рубяжы Саюзнай дзяржавы надзейна абароненыя Узброенымі сіламі Беларусі і сумеснай расійска-беларускай рэгіянальнай групоўкай войскаў», — заявіў Палішчук.

Ён таксама звярнуў увагу «на размовы пра польскія прэтэнзіі на землі Беларусі».

«Што да размоваў пра польскія правы на беларускія землі, то напамінкі пра Рэч Паспалітую „ад мора да мора“ і яе „ўсходнія крэсы“, вядома, не могуць не непакоіць не толькі Беларусь, але і Расію як найбліжэйшага саюзніка. Нягледзячы на тое, што такія заявы гучаць пераважна з вуснаў польскіх палітолагаў і экспертаў, яны не спрыяюць разрадцы і без таго напружанай абстаноўкі ў рэгіёне», — сказаў прадстаўнік расійскага МЗС.

Нагадаем, расійскае кіраўніцтва працягвае настойваць, што Польшча рыхтуецца анексаваць тэрыторыю Заходняй Украіны і частку Беларусі. У гэтым перакананыя і беларускія ўлады.

«Яны (Польшча. — Заўв. рэд.) ужо гатовыя частку Украіны адхапіць, Беларусь яны цалкам гатовыя праглынуць. Не атрымаецца. Гэта дачаснікі. Там няма з кім сёння размаўляць», — заяўляў у жніўні мінулага года Аляксандр Лукашэнка.