Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  2. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  3. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  8. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  9. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  10. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  11. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
Читать по-русски


На супрацоўніцу аднаго з мінскіх салонаў прыгажосці завялі адміністрацыйную справу праз тое, што яна падчас праверкі падатковай закрыла ноўтбук. Пра гэта паведамляе ўпраўленне аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску. Расказваем падрабязнасці гэтай гісторыі.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Падчас аператыўнай праверкі салона прыгажосці адміністратар закрыла ноўтбук, які кампанія выкарыстоўвала для ўліку фінансавых аперацый з кліентамі. Як удакладняюць падаткавікі, спецыялістка зрабіла гэта, «не маскіруючы сваіх дзеянняў».

«У выніку гэтага адбылося блакаванне аперацыйнай сістэмы і наступны ўвод пададзенага пароля сістэмы не разблакаваў, то-бок адміністратар фактычна абмежавала доступ правяральнікам да інфармацыйнай базы дадзеных салона прыгажосці», — расказваюць ва ўпраўленні.

За закрыты ноўтбук на адміністратара салона прыгажосці завялі адміністрацыйную справу «па вельмі рэдкім» артыкуле КаАП — «Перашкода правядзенню праверкі, экспертызы» (артыкул 24.2). Ён прадугледжвае штраф ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь (ад 370 да 1110 рублёў).

«У „сухім астатку“ ў работніка нервовыя перажыванні, штраф і „драўляны ордэн“ за адданасць», — адзначаюць ва ўпраўленні і дадаюць, што, нягледзячы на закрыты ноўтбук, «знайшлі залаты ключык да каштоўнай інфармацыі».

Падаткавікі тлумачаць, што падчас іх праверкі работнік мусіць даць тлумачэнні па пытаннях, якія ўваходзяць у кола яго службовых абавязкаў. «Адмова ад тлумачэнняў, як і загадзя ілжывыя тлумачэнні цягнуць адміністрацыйную адказнасць, — заяўляюць ва ўпраўленні. — Работнік не мае права перашкаджаць упаўнаважаным службовым асобам падатковых органаў пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў».