Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  6. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  7. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Год таму ў Гомелі суддзя Мікалай Доля асудзіў фігурантаў «справы Ціханоўскага» на вялікія тэрміны. Як сям’я Сяргея Ціханоўскага правяла гэты год? Як дзеці ставяцца да зняволення бацькі? І ці ёсць у блізкіх надзея, што ён не правядзе за кратамі ўвесь тэрмін? Пра гэта і многае іншае «Люстэрка» паразмаўляла з жонкай палітвязня і лідаркай дэмсілаў Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Светлана и Сергей Тихановские. Фото: официальный телеграм-канал Светланы Тихановской
Святлана і Сяргей Ціханоўскія. Фота: афіцыйны тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Для кампенсацыі шкоды ў сям'і хочуць забраць кватэру, дзе прапісаныя дзеці

Сувязь з мужам Святлана Ціханоўская да апошняга трымала праз яго адваката Віктара Мацкевіча. Аднак нядаўна яго пазбавілі ліцэнзіі. З паведамленняў адваката Святлана ведае, што Сяргей трымаецца.

— Там вельмі цяжка, асабліва ў перыяд, калі было вельмі холадна ў ШІЗА. Настолькі холадна, што там немагчыма знаходзіцца, немагчыма нават спаць. Але Сяргей — змагар. Ён усё роўна не здаецца, ён не зламаны. Але гэта ўсё цяжка. Мы ведаем, як з палітвязняў здзекуюцца ў турмах. Сяргей, вядома ж, не выключэнне, — тлумачыць Ціханоўская.

Увесь гэты час яе муж спрабуе дамагчыся выканання сваіх правоў праз звароты як у інстанцыі Беларусі, так і ў міжнародныя структуры.

— У верасні ад імені Сяргея было накіраванае паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН пра парушэнне яго правоў на свабоду, справядлівы суд, свабоду выказвання меркаванняў, сходаў, удзелу ў дзяржаўных справах, права не падвяргацца дыскрымінацыі і гэтак далей, — расказвае Святлана. — Цяпер у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разглядаецца скарга на выстаўленне кватэры на продаж у якасці кампенсацыі «шкоды», нібыта нанесенай Сяргеем, з зарэгістраванымі дзецьмі.

Першапачаткова з шасці фігурантаў справы спаганялі 2,5 млн рублёў. А ў лістападзе гэтага года стала вядома, што суд павялічыў гэтую суму да 22 млн рублёў для кампенсацыі міліцыянтам, якія ўдзельнічалі ў разгонах паслявыбарчых акцый пратэсту. Хоць усіх шасцярых арыштавалі яшчэ да выбараў.

«Дачка сама чытае лісты і плача наўзрыд»

Старэйшы сын Карней і дачка Агнія ведаюць, што тата за кратамі, а таксама пра тое, чаму ён там вось ужо 2,5 года. Святлана расказала ім пра тое, што адбылося.

— Думаю, час ведаць, каб яны разумелі, што тата не дзесьці там, — тлумачыць прынятае рашэнне палітык. — Што яны ведаюць пра турму? Можа, па карцінках у інтэрнэце. Ім жа пра жахі, якія там адбываюцца, ніхто ніколі не расказваў. Але я наважылася на гэта, каб яны разумелі, як гэта цяжка.

Лісты ад Святланы да мужа не даходзяць, толькі лісты ад дзяцей і мамы.

— Ведаеце, часам сыну, калі мы ў выхадны дзень садзімся пісаць лісты, хочацца адпачыць, і ён піша тату пару радкоў. А я кажу: «Ведаеш, як тату важна ведаць, як вы расцяце, што новага даведваецеся?» Расказала, як важна пісаць падрабязныя лісты, каб тата ўдзельнічаў у іх жыцці. Цяпер яны адказней апісваюць кожны дзень у сваіх лістах.

Рисунок Агнии Тихановской. Фото из личного архива Светланы Тихановской
Малюнак дачкі Агніі для Сяргея Ціханоўскага. Фота з асабістага архіва Святланы Ціханоўскай

— Аднойчы быў такі момант, калі мы селі пісаць. Дачка намалявала ручкай карцінку. Тады я расказала, што тата там адзін, у яго няма доступу да яркіх колераў, ён не бачыць неба, у яго ўсё шэрае вакол, таму яму важна, каб малюнкі ад яе былі яркімі, — успамінае Святлана Ціханоўская. — Гэта выклікала буру эмоцый у дачкі, яна расплакалася і адразу расклала ўсе алоўкі і села маляваць. А лісты ў адказ Сяргей піша звычайным почыркам. Аднойчы сын напісаў яму: «Тата, а ты можаш Агніі пісаць друкаванымі літарамі, а то яна яшчэ твой почырк не разумее». Цяпер тата так і піша, і яна сама чытае лісты і плача наўзрыд кожны раз. Такая іх рэальнасць. Гэта частка іх жыцця, іх дзяцінства.

Письмо сына Корнея Сергею Тихановскому. Фото из личного архива Светланы Тихановской
Ліст Карнея Ціханоўскага тату. Фота: з асабістага архіва Святланы Ціханоўскай

— Можа быць, няправільна іх ад гэтага агароджваць, таму што яны мусяць разумець, што тата ў іх герой (і яны пра гэта ведаюць), што нягледзячы на такія цяжкія ўмовы, ён пра іх клапоціцца. Дасылае падарункі. Вось ужо гатовыя падарункі ад яго на Новы год. І для Сяргея гэта вельмі важна — разумець, што дзеці пастаянна адчуваюць яго прысутнасць, — працягвае палітык.

Калі арыштавалі Сяргея Ціханоўскага, яго малодшай дачцэ было пяць гадоў. Успамінаў пра бацьку ў яе менш, чым у старэйшага брата, таму Святлана часта паказвае ёй фота і відэа з татам, успамінае супольныя моманты, каб «тата быў у іх жыцці на штодзённай аснове».

— Сын вельмі цікавіцца гісторыяй, разумее, што такое дэмакратыя, аўтакратыя. Ён сочыць за навінамі, разумее, што адбылося ў 2020 годзе, на больш глыбокім узроўні. А дачка ў хвіліны адкрыццяў кажа: «Ну чаму злы Лукашэнка тату не можа адпусціць? Калі ўжо ён сыдзе? Калі ўжо тату выпусцяць?» На такім прымітыўным узроўні яна разумее, што тата змагаўся за свабоду (у яе ёсць у лексіконе гэтае слова), а яго за гэта пасадзілі, — дзеліцца палітык. — Расказваю ім, што ў мяне цяпер такая праца, а ім трэба вучыцца, рабіць урокі, каб разумець, як гэты свет уладкаваны, каб не дапусціць больш такіх сітуацый у Беларусі, калі яны вырастуць, што хтосьці будзе саджаць людзей у турмы за тое, што ў іх іншае меркаванне. Дзеці вучацца жыць у правільным свеце на прыкладзе сваіх бацькоў.

Письмо сына Корнея Сергею Тихановскому. Фото из личного архива Светланы Тихановской
Ліст з крыжаванкай сына Карнея Сяргею Ціханоўскаму. Фота з асабістага архіва Святланы Ціханоўскай

— Як вы самі перажылі чарговы год без яго?

— Мне яго не хапае як чалавека, які ўмее матываваць людзей. Мне не хапае яго харызмы. Ён жа такі, што з яго энергія проста прэ, а я спакайнейшая. Ён умее з людзьмі так размаўляць, што яму вераць. Справіцца з дзецьмі, жыццёвымі цяжкасцямі — з гэтым прасцей. Мы ж, жанчыны, такія, што на нас звычайна і сям’я, дзеці, і праца. Але, вядома, без яго цяжка. Сяргей — добры партнёр, клапатлівы бацька. Цяжка без яго сілы. У нашым жыцці ён быў рухавіком сям'і, дзейным, а я — побач. Я ў яго многаму навучылася.

Я спраўлюся, у мяне і беларусы вакол, і злосць, якая ператвараецца ў энергію, каб рупліва працаваць. Мне больш за ўсё шкада, што ў Сяргея і астатніх жыццё праходзіць у засценках. Яны страчваюць гады жыцця. Усе яны — нашыя героі. Але як уявіш сябе на месцы чалавека, які цяпер у турме…

У нас таксама жыццё праходзіць міма. Тваё жыццё — барацьба. Ведаеце, як кажуць атрымліваць асалоду ад кожнага моманту, цаніць тое, што ў цябе ёсць. Але ты не можаш, таму што кожны раз вяртаешся думкамі тых, каго любіш і хто цяпер у зняволенні. Ты не можаш жыць паўнавартасна, пакуль ім кепска. Ты не можаш дазволіць сабе радавацца нечаму, таму што не можаш падзяліць гэтую радасць з каханым чалавекам.

— Год таму пасля вынясення прысуду вы сказалі, што не верыце, што Сяргей усе гэтыя 18 гадоў будзе сядзець. З таго часу адбылося нямала жудасных падзей, у сувязі з якімі Беларусі аказалася ў яшчэ цяжэйшым становішчы. Як вы гледзіце на гэтае пытанне цяпер?

— Дакладна гэта жа, як год таму. Сітуацыя цяпер цяжкая, нават цяжэйшая, чым год таму. Але ў цяперашнім становішчы іншая дынаміка. Цяпер больш шанцаў на новую, другую хвалю супраціву. Таму што цяпер пад пагрозай не толькі жыцці і лёсы людзей, а само існаванне Беларусі: мы бачым паўзучую акупацыю Расіі.

Думаю, што ўсе больш людзей задумваецца пра лёс нашай краіны. Мне хочацца верыць, што людзі не працягваюць жыць жыццём «мая хата з краю». Што ўсё больш людзей, нават тыя, хто, можа быць, не быў уцягнуты ў 2020 годзе ў пратэсную дзейнасць, задумваецца пра наш лёс. Пра тое, хто самая вялікая пагроза нашай незалежнасці. Калі адкрыецца акно магчымасцяў, больш беларусаў будзе ўцягнута ў вызваленчы рух, калі мы можам яго так назваць.

Нам усім вельмі хочацца, каб людзей вызвалілі. У мяне пытанне: ці хацелі б людзі, якія будуць вызваленыя, вярнуцца ў тую самую дыктатарскую Беларусь? Ці іх ахвяра не марная, і яны вернуцца ў Беларусь, у якой адбываюцца перамены, дзеля якіх яны пацярпелі і дзеля якіх мы працягваем змагацца.