Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  2. Оказывается, в СИЗО на Володарского были вип-камеры. Рассказываем, кто в них сидел и в каких условиях
  3. Для кіроўцаў увялі змяненне — цяпер яны праз яго ў «пастцы». У сітуацыю просяць умяшацца Нацбанк
  4. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  5. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  6. «Беларусбанк» предупредил клиентов, что вводит изменение. Рассказываем, как это связано с пенсиями
  7. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  8. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  9. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  10. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  11. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  12. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
Читать по-русски


/

У амерыканскім штаце Канзас дзіця перад сном расказаў няньцы, што ў яго пад ложкам сядзіць монстр. Жанчына зазірнула ўніз і ўбачыла мужчыну, які там схаваўся — ім аказаўся былы жыхар дома, да якога ў праваахоўнікаў было шмат пытанняў, паведамілі ў мясцовай паліцыі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Інцыдэнт адбыўся 24 сакавіка ў доме недалёка ад горада Грэйт-Бэнд. Калі нянька клала дзяцей спаць, адно з іх паскардзілася, што пад ложкам у яго монстр. Каб пераканаць дзіця, што там нікога няма, жанчына зазірнула пад ложак — і тварам да твару сутыкнулася з мужчынам, які там хаваўся.

Паміж імі завязалася бойка, аднаго з дзяцей збілі з ног. Нянька выклікала паліцыю, але зламыснік збег раней, чым тая прыехала.

Тым не менш жанчына пазнала падазраванага — гэта аказаўся 27-гадовы Марцін Вільялобас-малодшы. Раней ён жыў у гэтым доме, але цяпер яму забаронена набліжацца да жылля пасля рашэння суда пра абарону ад гвалту.

Мужчыну заўважылі на адной з гарадскіх вуліц ужо наступнай раніцай. Ён паспрабаваў уцячы, але пасля кароткай пагоні быў затрыманы і змешчаны ў мясцовую турму.

Вільялобасу выставілі абвінавачанні ў выкраданні, крадзяжы з узломам, нанясенні пабояў пры абцяжвальных абставінах, а таксама ў стварэнні пагрозы для дзяцей, перашкаджанні супрацоўніку праваахоўных органаў і парушэнні загаду пра абарону ад жорсткага абыходжання. Ён знаходзіцца пад вартай.

Навошта ён прабраўся ў дзіцячы пакой і схаваўся пад ложкам, не ўдакладняецца.