У Беларусі з 1 студзеня 2025 года вырастуць цэны некаторых цыгарэт. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах.
Чаму падаражэюць цыгарэты?
Падаражанне звязанае з тым, што са студзеня 2025 года ўлады падымуць стаўкі акцызаў на цыгарэты як першай, так і другой цэнавай групы. Так, для першай яны вырастуць з 106,88 да 119,59 рубля (павелічэнне на 11,9%), а для другой — з 155,85 да 163,64 рубля (павышэнне на 5%).
Нагадаем, у 2024-м іх падымалі на 11,8 і 6% адпаведна.
Раней чыноўнікі заяўлялі пра паэтапнае збліжэнні ставак акцызаў на цыгарэты з іншымі краінамі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку з Расіяй.
Якім будзе рост рознічных цэн у студзені?
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падыме цэны на цыгарэты марак «Мінск», «Прэм'ер», «ФЭСТ», Credo, NZ у асноўным на 35−55 капеек, аднак асобныя найменні стануць даражэйшымі на 70−80 капеек, піша Reform.news.
Шэраг найменняў цыгарэт Pall Mall падаражэе на 20 капеек, а Pall Mall Azure і Pall Mall Blue — на 30 капеек. Таксама на 20 капеек даражэйшым стане дзясятак найменняў цыгарэт Kent, два найменні Vogue, а таксама пяць найменняў Rothmans.
«Тытунь-Інвест» падымае на 30 капеек цану цыгарэт МАС. «Карона» таксама падаражэе на 15−35 капеек. «Форт» стане даражэйшым на 35 або 40 капеек, у залежнасці ад віду.
«Сэнтані ПРО» на 20 капеек падыме цану Lucky Strike.
Чытайце таксама