1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  10. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


/

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў беларускія чыноўнікі атрымалі падрабязныя інструкцыі пра тое, як трэба весці агітацыю за пераабранне Аляксандра Лукашэнкі на новы тэрмін. Дакумент распрацоўвала яго адміністрацыя. Былы супрацоўнік гэтага ведамства расказаў «Люстэрку», як пішуць такія метадычкі для «абрання» Лукашэнкі, хто імі карыстаецца і чаму ў 2024 годзе ідэолагі змянілі падыходы ў падрыхтоўцы такіх дакументаў.

Иллюстративное изображение. Единый день информирования на Борисовском заводе пластмассовых изделий 16 февраля 2023 года. Фото: bzpi.by
Ілюстрацыйная выява. Адзіны дзень інфармавання на Барысаўскім заводзе пластмасавых вырабаў 16 лютага 2023 года. Фота: bzpi.by

Імя суразмоўцы змененае дзеля яго бяспекі.

«Мог банальна зачытаць метадычку перад працаўнікамі, а мог падглядаць»

Дзмітрый працаваў у Адміністрацыі Лукашэнкі больш за пяць гадоў. У яго службовыя абавязкі ўваходзіла акурат падрыхтоўка тэзісаў для такіх «метадычак». Суразмоўца кажа, што, па аналогіі з прамовамі Лукашэнкі, над інструкцыямі працуюць практычна ўсе супрацоўнікі адміністрацыі.

— Напрамак задае звычайна кіраўніцтва, — тлумачыць Дзмітрый. — Да 2019 года падрыхтоўкай займаўся Інфармацыйна-аналітычны цэнтр, Пасля гэтую задачу перадалі ў Акадэмію кіравання. Туды ж перавандравала частка супрацоўнікаў былога ІАЦ. У Акадэміі яны заняліся тым самым, чым калісьці ў ІАЦ, то-бок напісаннем метадычак для адзіных дзён інфармавання.

Дзмітрый кажа, што ўнутры адміністрацыі матэрыялы для дзён інфармавання не называюць метадычкамі. Да іх ставяцца як да канспектаў лекцый, якія буйныя чыноўнікі чытаюць на сустрэчах з простымі людзьмі.

— Ідэя заключалася ў тым, каб буйныя фігуры з кіраўніцтва краіны — міністры, дзяржсакратар, кіраўнік адміністрацыі і яго намеснікі — раз на квартал ездзілі ў нейкія раёны. І выступалі там перад працаўнікамі з лекцыямі, інфармуючы іх пра тое, як касмічныя караблі барозняць прасторы акіяна, то-бок расказвалі б пра важныя тэмы нашай палітычнай рэчаіснасці, — іранічна адзначае суразмоўца. — Кожнаму кіраўніку, іх на [нашым] слэнгу называюць «правадырамі», вылучалі пэўны рэгіён. Напрыклад, Уладзімір Макей любіў ездзіць у Гродзенскую вобласць, адкуль ён сам родам. У кожную такую паездку кіраўнік атрымліваў метадычку, падрыхтаваную на тэму выступу. Яе яны выкарыстоўвалі як канспект для прамовы. «Правадыр» мог яе банальна зачытаць перад працаўнікамі, а мог падглядаць, расказваючы нешта ад сябе.

У Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый не працуе ўжо некалькі гадоў. Убачыўшы апошнія метадычкі, падрыхтаваныя да прэзідэнцкіх выбараў, ён адзначыў некаторыя змены ў распрацоўцы гэтых дакументаў.

— Падчас маёй працы ў адміністрацыі, змест кожнай метадычкі ўяўляў сабой звычайны тэкст, на 10−15 старонак. Цяпер жа пачалі рыхтаваць мультымедыйныя прэзентацыі, голы тэкст разбаўляюць ілюстрацыямі. Праца, якая лічылася гіблай справай, аказалася запатрабаванай у рэаліях пасля 2020 года, — кажа Дзмітрый.

Слайд из методички для сопровождения президентских выборов. Скриншот документа
Слайд з метадычкі для суправаджэння прэзідэнцкіх выбараў. Скрыншот дакумента

«Паглыбленне спецыялізацыі ідэалагічнай работы»

Акрамя дадавання малюнкаў Дзмітрый заўважыў яшчэ адно істотнае адрозненне. Распрацоўшчыкі метадычак пачалі рыхтаваць іх для розных аўдыторый, чаго раней не было.

— Раней метадычкі пісалі максімальна простай мовай, лічылася, што тэкст лекцыі мусіць дайсці і натхніць апошняга працоўнага птушкафабрыкі ці міліцыянта, — сцвярджае суразмоўца. — Цяпер жа іх складаюць ужо пад розныя аўдыторыі — адзін тэкст прызначаны для рабочых, другі — для моладзі, трэці — для інтэлігенцыі. І калі для «простага» чалавека пішуць усё тым жа ўдарна-прарыўным стылем, то для настаўнікаў і дактароў — лісліва-разважлівым.

Са словаў Дзмітрыя, такія змены сведчаць пра трансфармацыю падыходу да ідэалагічнай працы ў Адміністрацыі Лукашэнкі і ўсяго дзяржаўнага апарату.

— Для прапаганды цяпер выкарыстоўваецца ўся ідэалагічная вертыкаль, — упэўнены былы чыноўнік. — Канспекты раздаюць і таварыству «Знание», і актывістам «Белай Русі», і агітатарам БРСМ. Гэта робіцца для таго, каб у іх не ўзнікала пытанняў, пра што гаварыць з людзьмі. Уявіце, вы кіраўнік мясцовага БРСМ, скажам, у Любанскім раёне і ідзяце выступаць у працоўны калектыў. Пры гэтым вы не ў курсе падзей вялікай палітыкі, бо ў мірным жыцці займаецеся больш прыземленымі рэчамі. Вам у дапамогу даюць гэты тэкст, і ў залежнасці ад таго, якая аўдыторыя вас чакае, вы абіраеце варыянт метадычкі. Я б назваў гэта паглыбленнем спецыялізацыі ідэалагічнай працы.

Чытайце таксама