1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  10. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


/

Беларускія дэмсілы — Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада — апублікавалі агульную заяву пра прызначаныя на студзень 2025 года прэзідэнцкія выбары. У ім выбаршчыкаў заклікаюць на знак пратэсту галасаваць супраць усіх.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«У 2025 годзе ў Беларусі пройдуць так званыя прэзідэнцкія выбары, а насамрэч — бязвыбары, бо права выбару ў людзей скрадзенае. Выбарчая кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля», — гаворыцца ў заяве дэмсіл.

Яны нагадалі, што ў Беларусі больш за 1300 чалавек прызнаныя палітвязнямі, усе апазіцыйныя партыі пазбаўленыя рэгістрацыі, незалежныя медыя і больш за 1700 грамадскіх арганізацый закрытыя.

«Гэта яшчэ далей ад свабодных выбараў, чым калі-кольвек раней у Беларусі», — падкрэсліваюць дэмсілы.

Яны апублікавалі спіс патрабаванняў да беларускіх уладаў:

  • спыненне рэпрэсій;
  • вызваленне палітвязняў;
  • рэалізацыя выбарчага права грамадзян Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
  • забяспечанне свабоды сходаў і роўнага доступу да СМІ;
  • правядзенне выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

«Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу», — гаворыцца ў заяве.

Беларускім выбаршчыкам прапануюць выказаць пратэст, прагаласаваўшы «супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу». Дэмсілы таксама прапрацоўваюць і прапануюць іншыя варыянты, «як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі».

У Каардынацыйнай радзе паведамілі, што дэмсілы ўжо распрацавалі агульную стратэгію дзеянняў на выбарах-2025.

«Гэтая стратэгія была распрацаваная сумесна Каардынацыйнай радай, Офісам Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаным пераходным кабінетам. Была сфармаваная рабочая група, якая некалькі месяцаў працавала над гэтым дакументам. У ім выкладзеныя асноўныя дзеянні і пазіцыі дэмакратычных сіл, а таксама план дзеянняў, прапанаваны беларусам. Гэтая стратэгія — наш адказ недэмакратычным „бязвыбарам“ Лукашэнкі», — расказала спікерка КР Анжаліка Мельнікава.

Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Нагадаем, Палата прадстаўнікоў прызначыла дату прэзідэнцкіх выбараў. Яны адбудуцца 26 студзеня 2025 года, хоць, згодна з Канстытуцыяй, маглі прайсці да 20 ліпеня. Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што гэта звязана з завяршэннем «пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця».