Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі расказаў пра цяперашнія падзеі на мяжы з Беларуссю і пра тое, у чым афіцыйная Варшава бачыць пагрозу з боку наймітаў ПВК Вагнера, якія знаходзяцца ў нашай краіне. Інтэрв'ю з палітыкам апублікавала італьянскае выданне Corriere della Sera.

Премьер-министр Польши Матеуш Моравецкий во время визита в Нидерданды. Фото: twitter.com/PremierRP
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас візіту ў Нідэрланды. Фота: twitter.com/PremierRP

Польскі прэм’ер заявіў, што краіна ўжо больш за два гады зазнае атакі на яе ўсходнюю мяжу. Паводле яго словаў, гэта сумесны план Расіі і Беларусі, якія хочуць дэстабілізаваць не толькі саму Польшчу, але і ўвесь ЕС.

«Яны цынічна выкарыстоўвалі мігрантаў, каб ударыць па польскіх структурах бяспекі і разбурыць адзінства паміж еўрапейскімі саюзнікамі, — сказаў Маравецкі. — Толькі сёлета мы зарэгістравалі больш за 16 тысяч спробаў незаконна перасекчы польскую мяжу. Гэта пагроза для нашай дзяржавы. Бяспека ўсходняй мяжы Польшчы, якая насамрэч знешняя мяжа ЕС і NATO, ёсць нашым прыярытэтам».

Таксама Маравецкі патлумачыў, як менавіта размешчаныя ў Беларусі найміты ПВК Вагнера, на думку польскіх уладаў, могуць пагражаць краіне.

«Мы бачылі ў Афрыцы і Украіне, на што яны здольныя, — сказаў польскі прэм’ер. — Нядаўна больш за сто вагнераўцаў прыехалі ў раён Сувалак, недалёка ад польскай мяжы. Гэта можа быць наступны этап гібрыднай атакі на Польшчу. Байцы ПВК Вагнера ўяўляюць пагрозу, бо яны могуць замаскіравацца пад беларускіх памежнікаў і дапамагаць нелегальным мігрантам трапіць у нашую краіну. Яны таксама могуць вучыць мігрантаў правакацыям і атакам на польскія службы. Таксама яны маглі б паспрабаваць самі перасекчы мяжу, выдаючы сябе за нелегальных імігрантаў, а затым паспрабаваць дэстабілізаваць нашую краіну».

Акрамя таго, Маравецкі пракаментаваў заяву Пуціна пра тое, што заходнія рэгіёны Польшчы былі «падарункам Сталіна» Варшаве.

«Менавіта Савецкі Саюз з нацысцкай Германіяй уварваўся ў нашую краіну [у 1939 годзе] і захапіў усходнія тэрыторыі Польшчы. У Ялце [у лютым 1945 года на канферэнцыі саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі] звышдзяржавы прынялі рашэнні, і Польшча атрымала тэрыторыі на захадзе ў якасці кампенсацыі за тое, што Сталін адабраў для СССР на ўсходзе (гаворка пра Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. — Заўв. рэд.). Гэта [землі Польшчы на захадзе] не падарунак ад кагосьці, і Польшча не мае тэрытарыяльных прэтэнзій ні да когда са сваіх суседзяў адносна іх земляў. Гэта гістарычная праўда, і яна мацнейшая за расійскую прапаганду».

Чытайце таксама