У сістэму «Разлік» (АРІП) хочуць укараніць спецыяльны вэб-сэрвіс, які дапаможа тым, хто жыве за мяжой, аплачваць штрафы, дзяржпошліны і нават камунальныя паслугі ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным на афіцыйным сайце Нацбанка.
«Павелічэнне долі плацяжоў, якія прымаюцца ў АРІП, у тым ліку па аплаце нерэзідэнтамі жыллёва-камунальных паслуг, будзе звязанае з рэалізацыяй сэрвісаў, скіраваных на забяспечанне непасрэднага ўзаемадзеяння плацежнай сістэмы ў АРІП з платнікам. Распрацоўка вэб-сэрвісу па прыманні анлайн-плацяжоў інтэрнэт-карыстальнікаў незалежна ад наяўнага ў іх плацежнага інструмента забяспечыць нерэзідэнтам
доступ да ажыццяўлення плацяжоў», — гаворыцца ў дакладзе.
Там таксама адзначаецца, што будзе праводзіцца работа па прыцягненні ў якасці разліковых агентаў АРІП банкаў-нерэзідэнтаў.
Калі казаць простай мовай, то гэта значыць, што беларусы, якія з’ехалі, змогуць аплачваць штрафы, дзяржпошліны і нават камунальныя паслугі ў Беларусі карткамі замежных банкаў.