Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


У апошнія гады ўлады ўсё больш рэкламуюць навучанне ў ВНУ і каледжах па дамове пра мэтавую падрыхтоўку. Абітурыентаў завабліваюць лягчэйшым паступленнем, бясплатным навучаннем і гарантаваным працоўным месцам. Але бясплатная адукацыя можа абярнуцца вялізнымі пазыкамі, калі студэнта адлічаць ці ён сам кіне вучыцца. Колькі даводзіцца плаціць? Расказваем пра рэальныя выпадкі з банка судовых рашэнняў, тлумачым усе нюансы і параўноўваем расцэнкі з платным навучаннем.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Чым вабіць і што хавае мэтавае навучанне

У мінулыя гады заказваць мэтавікоў маглі толькі арганізацыі з вёсак і малых гарадоў, цяпер абмежаванне знятае. Выступіць заказчыкам кадраў можа любая дзяржаўная ці прыватная арганізацыя. Абітурыент можа сам знайсці сабе будучага працадаўцу або выбраць са спісу, які дадуць ва ўніверсітэце.

З 2023 года ўступная кампанія для мэтавікоў праводзіцца асобна, у пачатку чэрвеня — каб ВНУ маглі аддаць у агульны конкурс незапатрабаваныя мэтавыя месцы. Такія абітурыенты здаюць толькі два прадметы на цэнтралізаваным экзамене і адзін унутраны экзамен у ВНУ (вусны ці практычны) па першым профільным прадмеце (які можа супадаць з ужо здадзеным на ЦЭ). То-бок рыхтавацца трэба толькі па двух-трох прадметах, а не па трох-чатырох, як звычайныя абітурыенты, якія здаюць ЦТ. Словам, мэтавікам прасцей. І прахадны парог у іх нярэдка ніжэйшы, чым у бюджэтнікаў. А калі не паступаеш у мэтавым конкурсе, можна ўдзельнічаць у агульным — ёсць другі шанец паступіць.

Улады імкнуцца да таго, каб мэтавікоў было як мага больш, бо такіх выпускнікоў можна надоўга прывязаць да працоўных месцаў. Сёлета на медыцынскіх спецыяльнасцях квоты на мэтавы прыём склалі да 80% ад усіх бюджэтных месцаў, на сельскагаспадарчых — да 70%, на іншых — да 50%. Навучанне тых, хто паступае ў рамках квотаў, аплачваецца з бюджэту, у іншых выпадках плаціць арганізацыя-заказчык. Некаторыя заказчыкі яшчэ і даплачваюць сваім студэнтам стыпендыю.

Галоўная ўмова — у момант паступлення абітурыент заключае трохбаковую дамову з установай адукацыі і заказчыкам, што ён абавязаны адвучыцца і затым адпрацаваць у заказчыка 5 гадоў пасля ВНУ, 3 гады пасля атрымання сярэдне-спецыяльнай і 2 гады — прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У выпадку парушэння дамовы былы студэнт мусіць кампенсаваць выдаткі на сваё навучанне (выключэнняў мала — напрыклад, калі атрымаў інваліднасць 1−2 групы).

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

І тут маладыя людзі трапляюць у пастку, якую, магчыма, не зусім усведамляюць падчас паступлення. Калі яны раптам перадумаюць вучыцца ці не пацягнуць і будуць адлічаныя — давядзецца выплаціць за навучанне велізарныя грошы. Сума нашмат перавышае кошт платнага навучання.

Для звычайных бюджэтнікаў такога няма — яны могуць бясплатна адлічыцца аж да атрымання дыплома і павінныя плаціць толькі калі адмовіліся ад размеркавання.

Якія сумы налічваюць мэтавікам, адлічаным з універсітэтаў? Паказваем на прыкладах.

Курс за тры

Дзяўчына з Касцюковічаў паступіла на медыка-дыягнастычны факультэт медыцынскага ўніверсітэта (імаверна, Гомельскага дзяржаўнага). Мэтавую дамову яна заключыла з установай аховы здароўя (магчыма, нейкай магілёўскай бальніцай). Аднак яшчэ на першым курсе студэнтка вырашыла спыніць навучанне і адлічыцца.

Універсітэт паведаміў ёй, што трэба кампенсаваць выдаткі на навучанне цягам месяца. Дзяўчына гэтага не зрабіла, і ўстанова адукацыі звярнулася ў суд. Той пагадзіўся з пазовам і абавязаў экс-студэнтку выплаціць усю суму плюс судовую пошліну памерам 5% ад пазову.

Колькі выдаткаў налічыла ВНУ студэнтцы за адзін курс навучання? 10 684 рублі. Гэта 3650 даляраў або 3347 еўра па курсе Нацбанка на дату суда (7 красавіка). Пошліна склала яшчэ 534 рублі.

Гомельский государственный медицинский университет. Фото: facebook.com/GomSMU.by
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Фота: facebook.com/GomSMU.by

Калі б дзяўчына з самага пачатку паступіла на платнае, яна аддала б за адзін курс у ГДМУ толькі 3490 рублёў — столькі каштавала навучанне ў мінулым навучальным годзе. А праз мэтавую дамову яна вымушаная плаціць у тры разы больш.

У разлік кампенсацыі выдаткаў для адлічаных мэтавікоў (як і тых, хто не адпрацаваў размеркаванне) універсітэт уключае ўсё: зарплату выкладчыкаў, камунальныя паслугі і іншае, а потым дзеліць гэтую суму на колькасць студэнтаў — і так атрымлівае «рэальны» кошт навучання, які і спаганяе з тых, хто парушыў дамову. Выдаткі на стыпендыю, інтэрнат не ўлічваюцца. Але калі заказчык плаціў дадатковую стыпендыю свайму студэнту, ён спагоніць яе асобна — вось адзін з такіх выпадкаў.

І не фельчар, і ў пазыках

Хлопец з Баранавічаў паступіў у медыцынскі каледж на фельчара (гэта можа быць найбліжэйшы каледж у Слоніме ці крыху далей — у Слуцку) і заключыў дамову мэтавай падрыхтоўкі з баранавіцкай установай аховы здароўя. Аднак недавучыўся і адлічыўся па ўласным жаданні (на якім курсе — не гаворыцца).

Універсітэт налічыў яму 8351 рубель да кампенсацыі. Суд задаволіў пазоў і дадаў 417 рублёў дзяржпошліны.

Колькі б заплаціў хлопец, калі б пайшоў на платнае? У Слоніме навучанне на фельчара-акушэра каштуе на гэты момант 4950 рублёў за ўвесь тэрмін (тры гады), у Слуцку — 6358 рублёў. У мінулыя гады, хутчэй за ўсё, цана была яшчэ ніжэйшая.

Слонимский государственный медицинский колледж. Фото: Яндекс.Карты
Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж. Фота: «Яндэкс.Карты»

Студэнтка спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына» Пінскага дзяржаўнага аграрнага тэхналагічнага каледжа прапусціла больш за 30 дзён заняткаў, і яе адлічылі. У дзяўчыны была заключаная дамова пра мэтавую падрыхтоўку з нейкім ААТ.

Пакрыццё выдаткаў на навучанне налічылі ў суме 12 506 рублёў. Сама дзяўчына грошы не выплаціла, і каледж падаў у суд. Той задаволіў пазоў і спагнаў дзяржпошліну ў памеры 625 рублёў.

У цяперашніх цэнах платнае навучанне за чатыры курсы на спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына» ў Пінскім каледжы каштавала б каля 5700 рублёў, за мінулыя гады цана мусіла быць ніжэйшай. То-бок за адлічэнне з мэтавай падрыхтоўкі дзяўчына заплаціць у два з лішнім разу больш, чым ёй абышоўся б дыплом пры платным навучанні.

Што з педагогамі

Жыхарка Навагрудка паступіла ў Лідскі каледж на спецыяльнасць «дашкольная адукацыя» і заключыла дамову пра мэтавую падрыхтоўку з Навагрудскім упраўленнем адукацыі. Яе адлічылі з 2-га курса за непаспяховасць і выставілі рахунак: 7291 рубель. Суд пазоў задаволіў. Пры платным навучанні за два курсы дзяўчына заплаціла б 5490 рублёў (у цяперашніх цэнах).

Студэнтка з Крупак вучылася па мэтавым накіраванні ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ў Мінску на спецыяльнасці «спартыўна-турыстычная дзейнасць» факультэта фізвыхавання. Заказчыкам у яе выпадку выступаў аддзел адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама.

У нейкі момант дзяўчыну адлічылі за непаспяховасць. Універсітэт выставіў ёй да кампенсацыі выдаткаў суму 11 876 рублёў. Суд задаволіў пазоў і дадаў да яго 5% пошліны — 594 рублі.

Абітурыентка з Астраўца паступіла ў той жа БДПУ па мэтавай дамове з аддзелам адукацыі Астравецкага райвыканкама. Яна вывучала адну з біялагічных спецыяльнасцяў на факультэце прыродазнаўства. У чэрвені 2022 года яе адлічылі за непаспяховасць — імаверна, пасля першага курса, бо сума да кампенсацыі склала «ўсяго» 4594 рублі. Суд абавязаў экс-студэнтку выплаціць грошы.

БГПУ. Фото: facebook.com/bgpuby
БДПУ. Фота: facebook.com/bgpuby

Яшчэ адна дзяўчына з Астраўца такім жа чынам, па дамове з аддзелам адукацыі, паступіла ў БДПУ на спецыяльнасць «аздараўленчая і адаптыўная фізкультура» факультэта фізвыхавання. Яе адлічылі за непаспяховасць у тую ж сесію, што і яе зямлячку вышэй.

Але яна відавочна правучылася нашмат больш — універсітэт налічыў выдаткаў на яе навучанне на суму 20 671 рубель. Суд задаволіў пазоў і дадаў зверху пошліну ў памеры 1033 рублі.

Летась першы курс навучання ў БДПУ на названых спецыяльнасцях каштаваў 3452 рублі, другі — 3288, трэці — 3164, чацвёрты — 2594 рублі. У папярэднія гады цэны былі ніжэйшыя. То-бок апошняя студэнтка за ўвесь тэрмін платнага навучання заплаціла б нашмат менш, чым вымушаная вяртаць за няскончанае мэтавае.

Жыхар Ліды паступіў ва ўніверсітэт (хутчэй за ўсё, Гродзенскі дзяржаўны) па мэтавай дамове з нейкай установай адукацыі — то-бок вучыўся на педагога. На нейкім этапе яго адлічылі за непаспяховасць. Універсітэт налічыў яму да кампенсацыі 16 224 рублі.

Першыя 4000 хлопец выплаціў сам, па рэшту ВНУ пайшла ў суд, запатрабаваўшы таксама працэнты за карыстанне грашыма — 1138 рублёў. Суд пастанавіў доўг выплаціць, а вось працэнты зрэзаў да 175 рублёў, зверху дадаўшы яшчэ 614 рублёў дзяржпошліны.

Платнае навучанне ў ГрДУ пры гэтым каштавала ў апошнія гады каля 3000−3500 рублёў за курс. То-бок нават калі студэнт быў адлічаны проста перад атрыманнем дыплома (што наўрад), за мэтавае яму давядзецца заплаціць больш, чым каштавала б усё платнае навучанне.

А за мяжой?

Мы вырашылі параўнаць «штрафныя» сумы, якія налічваюць беларускім студэнтам — мэтавікам і бюджэтнікам, што парушылі дамову, з коштам навучання ў еўрапейскіх універсітэтах. Аднак гэта аказалася няпростай задачай. У многіх краінах Еўропы адукацыя ў ВНУ бясплатная нават для замежнікаў, акрамя праграм на англійскай мове. І, дарэчы, там няма ніякага размеркавання для выпускнікоў.

Фото: ЕГУ
Фота: ЕГУ

Там, дзе ўсё ж ёсць платныя праграмы, цэны моцна адрозніваюцца ў залежнасці ад універсітэта. У многіх адукацыя прыкметна даражэйшая, чым у Беларусі, але ж і заробкі выкладчыкаў там зусім іншыя, і кошт усіх іншых фактараў большы. Аднак ёсць месцы, дзе цэны цалкам параўнальныя з беларускімі «штрафнымі».

  • У польскім Беластоку год навучання ў медыцынскім універсітэце абыдзецца ў 5350 еўра — для замежнікаў. Для студэнтаў-палякаў там аплаты за дзённае навучанне няма.
  • У Беластоцкім універсітэце (ён прапануе шмат розных спецыяльнасцяў) платныя толькі праграмы на замежных мовах — напрыклад, за рускую або англійскую філалогію трэба будзе заплаціць 2000−2600 еўра за год.
  • У Літоўскім універсітэце навук пра здароўе (Каўнас) можна вучыцца на розных спецыяльнасцях сёлета ад 3727 еўра за курс, але менавіта на дактароў даражэй — 5235 еўра.
  • У вільнюскім ЕГУ, арыентаваным на беларусаў, адукацыя для нашых суайчыннікаў цяпер каштуе ў асноўным каля 2800 еўра за год, ёсць гранты для студэнтаў.
  • У Францыі пры навучанні ў дзяржаўных ВНУ трэба плаціць толькі стандартны збор 2770 еўра за год.
  • У Германіі навучанне ў дзяржаўных універсітэтах амаль ва ўсіх выпадках бясплатнае, нават для замежнікаў. Тое самае ў большасці выпадкаў у Чэхіі пры навучанні на чэшскай, у Італіі, Фінляндыі і многіх іншых краінах Еўропы.