Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  11. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  14. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
Читать по-русски


Кампанія «Еўрагандаль» апошнімі днямі на слыху. Так, спачатку з’явілася інфармацыя пра выхад заснавальнікаў гандлёвай сеткі «са спісу рады дырэктараў». А напярэдадні стала вядома, што яна істотна абмежавала рэгіёны, дзе працуе сэрвіс «Е-дастаўка». Вывучылі, якая сітуацыя ў самой гандлёвай сетцы і што яна сабой уяўляе.

З чаго пачынаўся бізнес і як уладальнікі трапілі пад скандальную крымінальную справу

Кампанія «Еўрагандаль», якая кіруе гандлёвай сеткай «Еўраопт», працуе ў Беларусі з 1996 года. Але пачаткам бізнесу можна лічыць 1993 год, калі заснавальнікі пачалі асвойваць сваю справу. Першая крама «Еўраопт» з’явілася ў 1997 годзе ў Мінску. Паступова невялікі бізнес ператварыўся ў холдынг, а сетка крамаў разраслася так моцна, што ўладам давялося прымаць меры па яе стрымліванні.

Уладальнікі групы кампаній — Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька. За шмат гадоў працы мяняліся прозвішчы людзей, якія ўваходзяць у кіраўніцтва, і назвы кампаній-заснавальнікаў, але нязменна за імі стаялі гэтыя два бізнесоўцы, вядомыя сваёй дзейнасцю не толькі ў Беларусі, але і ў заходніх краінах.

Літвін і Васілька сталі рэдкім выключэннем з правіла, паводле якога пасля палявання беларускіх чыноўнікаў бізнесоўцы нярэдка пазбаўляюцца ўсяго бізнесу або яго часткі. Ім жа ўдалося пазбегнуць трапляння за краты і захаваць, а потым і памножыць свой бізнес.

Рэч у тым, што ў 2003 годзе сілавікі завялі крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва кампаніі. Прычым былі названыя некалькі розных падставаў. Спачатку ў КДК заяўлялі, што гэта звязана з ухіленнем ад выплаты мытных плацяжоў. Потым заява, агучаная КДК у беларускіх медыя, змянілася. Пры гэтым яна была вельмі падобная да тых, што пачалі часта гучаць у дачыненні да затрыманых прадстаўнікоў бізнесу ў апошнія гады. «Службовыя асобы „Еўраопта“ і „Еўрагандлю“ са студзеня 1998 года па жнівень 2002 года аб’ядналіся „ў кіраваную ўстойлівую групу для сумеснай злачыннай дзейнасці“. У выніку яны выплацілі работнікам ЗАТ „Еўраопт“ і ТАА „Еўрагандаль“ заработную плату ў суме 31 900 даляраў ЗША, не ўтрымаўшы і не выплаціўшы ў бюджэт падаходны падатак, чым нанеслі шкоду дзяржаве ў асабліва буйным памеры», — заяўляла прэс-служба КДК.

Саміх Літвіна і Васільку на патрабаванне беларускага боку затрымалі ў Варшаве. І за мяжу, куды паспелі з’ехаць бізнесоўцы, сілавікі адправілі запыты з фармулёўкай аб стварэнні і кіраванні транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй, якая здзейсніла шэраг эканамічных злачынстваў.

Але Польшча не выдала бізнесоўцаў Беларусі. З тых часоў яны жывуць за мяжой. Паводле непацверджанай інфармацыі, часцей за ўсё яны вядуць сваю дзейнасць з Манака.

На той момант гэта была адна з самых скандальных справаў у дачыненні да буйнога бізнесу. Але паступова яна сышла на нішто. Нягледзячы на крымінальны пераслед, бізнес не прыкрылі і, як гэта нярэдка бывае ў нашай краіне, не нацыяналізавалі. Наадварот, група кампаній развівалася і пашыралася нябачанымі для гэтай галіны тэмпамі, дасягнуўшы ўрэшце прыкладна пятай часткі рынку.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Фінансавыя поспехі і спроба выйсці на рынак акцый

Разам з пашырэннем сеткі крамаў раслі і фінансавыя патокі кампаніі. Напрыклад, у 2014 годзе выручка «Еўрагандлю» склала 2,3 млрд рублёў (у пераводзе на дэнамінаваныя грошы), у 2021-м яна вырасла да 5,8 млрд. Чысты прыбытак за гэты час павялічыўся з 47,3 млн рублёў да 105 млн рублёў.

У першым паўгоддзі 2022-га выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла да 3,3 млрд рублёў. А чысты прыбытак пры гэтым скараціўся практычна ў два разы да першага паўгоддзя 2021 года — да 16 млн рублёў, вынікае з апублікаванай справаздачы. Крэдытная нагрузка засталася прыкладна на тым жа ўзроўні: сума доўгатэрміновых крэдытаў і пазык — 1,6 млрд рублёў.

У 2018 годзе кампанія хацела выйсці на рынак акцый і прапанаваць іх на адной з найбуйнейшых у свеце пляцовак — Лонданскай фондавай біржы. Бізнес хацеў прыцягнуць 300 млн даляраў. Доля акцый у вольным звароце (free float) магла дасягаць 30%, але кантроль усё роўна застаўся б у двух заснавальнікаў. Гэта мусіла дапамагчы знізіць пазыковую нагрузку бізнесу. Выхад кампаніі на Лонданскую фондавую біржу мог стаць першым такім досведам за гісторыю незалежнай Беларусі. Але да таргоў справа не дайшла.

У перыяд падрыхтоўкі да гэтага стаў вядомы меркаваны кошт найбуйнейшага беларускага рытэйлера. Financial Times са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што групу кампаній ацэньваюць у 1 млрд даляраў. На той момант сетка налічвала больш за 600 крам, якія наведвалі каля 930 тысяч пакупнікоў.

У 2019 годзе група кампаній упершыню размясціла бонды на расійскім рынку. Потым да гэтага спосабу крэдытавання яна звярталася не раз.

Банк, вінны завод і іншы бізнес (не толькі ў Беларусі)

Сетка крамаў «Еўраопт» — гэта далёка не адзіны бізнес групы. Фармальна асобна стаяць «Е-дастаўка» і «Е-мол».

Але бізнесоўцы не абмяжоўваюцца гандлем. З імі звязаны адзін з найбуйнейшых імпарцёраў садавіны і агародніны на беларускі рынак. Саўладальніку Сяргею Літвіну належыць Ipsun Group — буйны еўрапейскі дыстрыб’ютар фруктова-агародніннай прадукцыі з офісам у Вільні.

У 2012 годзе ўладальнікі «Еўрагандлю» купілі «Міжнародны рэзервовы банк» і ператварылі яго ў «Статусбанк». У 2019 годзе яго прыбытак выражаўся сумай 2 млн рублёў, а ў 2020-м частка гэтага бізнесу перайшла РРБ-банку.

Уладзіміру Васільку і Сяргею Літвіну таксама належаць «Мінскі завод вінаградных він» і «Дзяржынскі мясакамбінат». Сярод кампаній, якія ўвахозяць у групу, — таксама «Еўраоптаўто», «Юлайн», «Тэхна медыя трэйд», «Уют Сіці», «Кландайк Рытэйл» и «Пак Хаус».

Спрабавалі бізнесоўцы выйсці і на рынкі іншых краін. Да 2020 года ў Расіі дзейнічала дачка «Юркомпані», якая ў 2019 годзе спрацавала з чыстай стратай у памеры 1,783 млн рублёў. А працавалі ў ёй усяго два чалавекі. Другая расійская дачка «Еўрагандаль-Захад» працавала ў гэтай краіне з 2012 да 2014 года, потым яна перайшла кіпрскай кампаніі Hanlon Industrial Limited. Саўладальнікі «Еўрагандлю» таксама спрабавалі выбудаваць гандлёвую сетку Fresh market у Літве, але яна праіснавала нядоўга.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Антыманапольныя абмежаванні і развіццё анлайн-крамы

З 2014 года ў сувязі з пачаткам дзеяння антыманапольнага заканадаўства для рытэйла перспектывы росту сеткі аказаліся абмежаванымі. Да таго моманту сетка крамаў ужо займала прыкладна пятую частку рынку. То-бок фактычна пад новы закон падпадаў толькі «Еўраопт». Але сетка знайшла выйсце — пачала развіваць анлайн-гандаль, што на законных падставах дазволіла не парушыць закон, але працягваць экспансію рынку. У 2020 годзе выручка анлайн-гіпермаркета вырасла да 268,6 млн рублёў. У гэтым сегменце працавала каля 800 кур’ераў і 1400 камплектоўшчыкаў.

Тым не менш некалькі гадоў рытэйлер змагаўся з гэтым законам, прапаноўваючы падняць планку для «манапалістычнага парога» да 35% альбо прыбраць яе наогул. У 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 297 «Аб правядзенні эксперыменту». Пад яго таксама падпадаў толькі «Еўраопт», а сутнасць яго была ў тым, што гандлю, які перавышае 20% рынку рэгіёна, дазволілі адкрываць крамы ў Аршанскім раёне.

Хто цяпер кіруе «Еўрагандлем», колькі гандлёвых аб’ектаў уваходзіць у групу кампаній

Цяпер група кампаній «Еўрагандаль» кіруе больш чым 920 гандлёвымі аб’ектамі, а ў крамах гандлёвай сеткі працуе больш за 33 тысячы чалавек.

Пасля крымінальнай справы сярод заснавальнікаў групы кампаній з’явіліся дзве кіпрскія кампаніі — Litinvest і Curgil ventures. З 2018 года другая вядомая таксама пад назвай Eurotorg holding plc. Нягледзячы на змену фармальных заснавальнікаў, за бізнесам усё гэтак жа стаяць Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька.

У Беларусі групай кампаній кіруе брат Сяргея Літвіна — Аляксандр. Ён жа з’яўляецца старшынёй рады дырэктараў групы кампаній. А нязменны цягам многіх гадоў гендырэктар гандлёвай сеткі — Андрэй Зубкоў.

Сёлета Літвін і Васілька выйшлі з рады дырэктараў «Еўрагандлю». Хоць засталіся ўладальнікамі групы кампаній праз кіпрскі бізнес.

Лукашэнка супраць гандлю. З якімі выклікамі сутыкнуўся рытэйл (у тым ліку «Еўрагандаль»)

У 2022 годзе ўлады падкінулі гандлю новыя выклікі. З пачатку кастрычніка кампаніі вымушаныя балансаваць у плане фарміравання цэн, рызыкуючы парушыць новае заканадаўства, якое праз тыдні пасля яго прыняцця бізнес так да канца і не зразумеў. Дзясяткам людзей такія парушэнні каштавалі свабоды.

Але за нібыта клопатам пра цэны стаяць і іншыя пытанні. Сярод іх — незадаволенасць ўладамі тым, што бізнесоўцы добра зарабляюць. У барацьбе з цэнамі падчас нарады па эканамічным блоку Лукашэнка прагаварыўся аб сваёй незадаволенасці багаццем бізнесоўцаў з гандлёвай галіны. «Паглядзіце на гандляроў. Заробленае вывезлі і размясцілі за мяжой. Палацы, асабнякі за мяжой. Гэта што за асаблівы клас у нас — сфера гандлю, пасярэднікі і іншыя?» — заявіў ён.

А пасля таго як старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў расказаў, што выканаўца абавязкаў дырэктара «Гіпа» за месяц атрымлівае 106,7 тысяч рублёў, а гендырэктар — у сярэднім 258 тысяч, Лукашэнка абурыўся: «Чаму нашы мафіёзі-гандляры, якія (Галоўчанка кажа) заціснулі так гандаль, далей няма куды, чаму яны маюць вілы на Лазурным беразе, а вы не маеце? Чаму? Нахабнікі!»