Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  11. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  14. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
Читать по-русски


Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Аператыўна-аналітычны цэнтр змогуць атрымаць непасрэдны кругласутачны доступ да базаў дадзеных і інфармацыйных сістэм інтэрнэт-рэсурсаў Беларусі ў мэтах аператыўна-вышуковай дзейнасці. Усе сайты, на якія яны пакажуць, абавязаныя будуць усталяваць сабе сістэму, якая дасць сілавікам такі доступ. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 368, які быў падпісаны 18 кастрычніка і ў пятніцу, 21 кастрычніка, афіцыйна апублікаваны.

Фото: Thomas Jensen, Unsplash
Фота: Thomas Jensen, Unsplash

Указ зацвердзіў новае палажэнне «Аб парадку ўзаемадзеяння аператараў электрасувязі, пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць».

Указ загадвае пастаўшчыкам паслуг электрасувязі і ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсаў выкарыстоўваць «інфармацыйную сістэму электроннага ўзаемадзеяння» для ўзаемадзеяння з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, то-бок ААЦ і КДБ. Гэтую інфармацыйную сістэму распрацуе РУП «Цэнтр лічбавага развіцця», а нагляднае РУП «БелДІЭ» будзе сачыць, каб сілавікі, уладальнікі сайтаў і пастаўшчыкі сувязі мелі да гэтай сістэмы кругласутачны свабодны доступ.

Патрабаванне падключыцца да інфармацыйнай сістэмы не распаўсюджваецца аўтаматычна адразу на ўсе інтэрнэт-рэсурсы і ўсіх пастаўшчыкоў сувязі. Тых, хто павінен будзе гэта зрабіць, будуць вызначаць КДБ і ААЦ. Затым «БелДІЭ» цягам трох дзён накіруе ўладальніку сайта апавяшчэнне, што ён павінен падключыцца да сістэмы.

Пасля гэтага ўладальнік сайта цягам месяца павінен зарэгістравацца ў інфармацыйнай сістэме і цягам трох — забяспечыць усё, каб базы дадзеных сайта і аўтаматызаваныя сістэмы, а таксама абсталяванне адказвалі ўстаноўленым тэхнічным патрабаванням (іх зацвярджае КДБ і ААЦ). Пры неабходнасці ўладальніку рэсурсу трэба будзе купіць абсталяванне і гэтак далей, усе работы праводзяцца ўласным коштам.

Вынікам мусіць стаць тое, што КДБ і ААЦ атрымаюць бясплатны кругласутачны дыстанцыйны доступ да базаў дадзеных і аўтаматызаваных сістэмаў сайта. Гаворка ідзе пра тыя базы і сістэмы, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра карыстальнікаў, пра паслугі электрасувязі, інтэрнэт-паслугі і іншыя паслугі, якія былі аказаныя карыстальнікам з дапамогай дадзенага сайта.

«Пастаўшчыкі паслуг электрасувязі, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў абавязаныя прадастаўляць бясплатна ў электронным выглядзе па патрабаванні ўпаўнаважаных падраздзяленняў і ва ўстаноўленыя гэтымі падраздзяленнямі тэрміны дакладную і поўную базу дадзеных пра карыстальнікаў, а таксама ў рэжыме рэальнага часу інфармацыю, у тым ліку тэхнічную, пра ўсе аказаныя карыстальнікам паслугі», — гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, уладальнікі рэсурсаў і пастаўшчыкі сувязі абавязаныя не менш чым год захоўваць інфармацыю пра ўсе паслугі, аказаныя карыстальнікам.

Уладальнікам сайтаў і пастаўшчыкам сувязі таксама давядзецца клапаціцца пра абарону звестак, звязаных з аператыўна-вышуковымі мерапрыемствамі. Дапускаць да рамонту і абслугоўвання абсталявання і сістэм, звязаных з прадстаўленнем сілавікам доступу да дадзеных, можна будзе толькі абмежаванае кола асоб.

У палажэнні падкрэсліваецца, што доступ да базаў дадзеных карыстальнікаў будуць мець толькі ўпаўнаважаныя сілавыя падраздзяленні, усе звароты да базаў праз інфармацыйную сістэму будуць у гэтых падраздзяленнях рэгістравацца, і звесткі пра звароты мусяць захоўвацца не менш за пяць гадоў.

Калі ж уладальнік сайта або пастаўшчык сувязі парушыў патрабаванні палажэння — не даў доступу сілавікам цягам прадпісанага тэрміну, не забяспечыў выкананне тэхнічных патрабаванняў, дапусціў і не ліквідаваў парушэнні і гэтак далей, — то па рашэнні ААЦ ці КДБ доступ да інтэрнэт-рэсурсу можа быць абмежаваны. Разблакаваць сайт ці не, будзе вырашаць той жа орган (КДБ ці ААЦ), пасля таго як парушэнні ліквідуюць.

Асобны раздзел палажэння прысвечаны ўзаемадзеянню сілавікоў з аператарамі сувязі, а менавіта — пытанням укаранення і выкарыстання сістэмы забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (САВМ). Гэта сістэма, якую ўжо даўно абавязаныя выкарыстоўваць усе аператары сувязі ў Беларусі. САВМ дазваляе сілавікам у рэжыме анлайн сачыць за ўсімі кліентамі аператара сувязі. Менавіта аналаг САВМ цяпер давядзецца ўсталёўваць і інтэрнэт-рэсурсам, а значыць, сілавікі змогуць атрымліваць нашмат больш дэталёвую інфармацыю пра актыўнасць інтэрнэт-карыстальнікаў.

Палажэнне ўступіць у сілу праз тры месяцы пасля яго апублікавання, а пункт указа аб тым, што пастаўшчыкі сувязі і ўладальнікі сайтаў павінныя па ўказанні КДБ ці ААЦ падключыцца да інфармацыйнай сістэмы сілавікоў, запрацуе праз шэсць месяцаў.