У Савеце Рэспублікі выбралі новага спікера. Хто замяніў Качанаву (спойлер: ніхто)
12 красавiка 2024 у 1712909700
«Зеркало»
Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу абраная Наталля Качанава, якая займала гэтае крэсла і ў мінулым скліканні, паведаміла 12 красавіка прэс-служба верхняй палаты парламента.
Новага спікера сенатары выбіралі «таемным галасаваннем», удакладнілі ва ўстанове. 58 чальцоў Савета Рэспублікі аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Наталлі Качанавай. Яна ж, нагадаем, узначальвала Савет Рэспублікі і мінулага склікання.
Намеснікам Качанавай прызначылі Сяргея Хаменку, які з 2021 года працаваў міністрам юстыцыі Беларусі.
Чытайце таксама