Лукашэнка заявіў, што Расія і Беларусь не збіраюцца нападаць на Захад. Ён упэўнены, што «гэта яны нападуць, калі мы супакоімся»
26 сакавiка 2024 у 1711449900
«Зеркало»
Аляксандр Лукашэнка назваў поўнай дуратой заявы пра планы Расіі і Беларусі напасці на Захад, піша БЕЛТА.
«Дурата поўная. Мы не збіраемся на іх нападаць. Мы выбудоўваем тут сістэму абароны. Яны чакаюць гэтага. Яны правакуюць нас, каб мы хоць неяк ім адказалі. Вазьміце закіды дыверсійных груп праз украінскую мяжу. Яны зацікаўленыя ў развязванні гэтай вайны. Дурныя людзі», - сказаў палітык.
Ён дадаў, што «расслабляцца мы не павінныя», бо Захад «сам тады нападзе».
«Мы ўпэўненыя, што, калі мы дзесьці супакоімся, яны на нас нападуць. Гэта абсалютна дакладна. Але мы туды не збіраемся ісці», - заявіў Лукашэнка і дадаў, што «калі раптам яны рыпнуцца, мы вельмі сур'ёзна адкажам».
Раней Лукашэнка даручыў жорстка рэагаваць на магчымыя правакацыі на мяжы з боку сумежных дзяржаваў.
Нагадаем, напярэдадні прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык, выступаючы на мітынгу з нагоды Дня Волі ў Варшаве, заявіў, што Беларусь і Расія рыхтуюцца да выкарыстання ядзернай зброі і «бліцкрыгу на Вільнюс». Ён расказаў «Люстэрку», калі рыхтуецца напад і адкуль у яго такая інфармацыя.