Лукашэнка з'явіўся на цырымоніі ўскладання вянкоў у Мінску, але не сказаў традыцыйнай прамовы
9 мая 2023 у 1683648780
«Зеркало»
Аляксандр Лукашэнка наведаў урачыстую цырымонію ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. На цырымонію ён прыбыў разам з трыма сваімі сынамі. Пры гэтым палітык не выступіў з прамовай перад прысутнымі, як у папярэднія гады. На цырымоніі прамову сказаў кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін.
Ад картэжу, які пад'ехаў да плошчы, Аляксандр Лукашэнка ішоў самастойна. Нагадаем, у Маскве ён дабіраўся на транспарце да месца ўскладання вянкоў, хоць лідары іншых краін ішлі пешшу.
Расійскія СМІ звярнулі ўвагу на спешны ад'езд Аляксандр Лукашэнкі з Масквы. «Лукашэнка спешна вярнуўся ў Беларусь адразу пасля параду. Ён адмовіўся ад удзелу ў нефармальным сняданку з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і кіраўнікамі яшчэ шасці краін СНД, якія прынялі запрашэнне наведаць Маскву 9 траўня», - паведамляе «Московский комсомолец».