Жыхар Заслаўя абсталяваў дома «таемны пакой», пра які не здагадвалася нават яго маці. Вось што ў ёй знайшлі міліцыянты
17 чэрвеня 2024 у 1718634720
«Зеркало»
Супрацоўнікі наркакантролю Заводскага РУУС Мінска затрымалі 36-гадовага жыхара Заслаўя, паведамілі ў сталічнай міліцыі.
У кватэры, дзе фігурант жыве з маці, аператыўнікі выявілі патаемную каморку, абсталяваную для вырошчвання раслін з утрыманнем наркотыку. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі гаршкі з грунтам і раслінамі канопляў, прадметы для іх вырошчвання, насенне, а таксама больш за 580 грамаў высушанай марыхуаны і прыстасаванні для яе курэння.
Затрыманы растлумачыў, што ўпершыню паспрабаваў наркотык, калі знайшоў у лесе дзікарослыя каноплі і высушыў іх. Пасля ў інтэрнэце знайшоў інструкцыю гадавання расліны ў хатніх умовах, тамсама купіў усё неабходнае.
У міліцыі адзначылі, што маці нават не здагадвалася пра захапленне сына.
У дачыненні да мужчыны следчыя распачалі крымінальную справу.