Беларускага дальнабойшчыка знайшлі мёртвым у яго фуры ў Зітэнзене (зямля Ніжняя Саксонія). Пра гэта паведамляе выданне Reform.by.
Раніцай у панядзелак, 22 студзеня, у паліцыю паведамілі пра мужчыну, які спаў у кабіне грузавіка на прыватнай паркоўцы і не рэагаваў на крыкі і грукі. Паліцэйскія, якія прыбылі на месца, разбілі акно і адкрылі кабіну, каб дабрацца да кіроўцы. 46-гадовага мужчыну спрабавалі рэанімаваць, але беспаспяхова. Дактары хуткай дапамогі канстатавалі яго смерць.
Распачатае расследаванне. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена.